Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Депутат парламента Людмила Нижевич с педагогами Копыльщины обсудила проект Кодекса об образовании

03.03.2021

На VI Усебеларускім народным сходзе значная ўвага надавалася развіццю сістэмы адукацыі. Як адзначалася на народным вечы, кожнаму ў нашай краіне дадзена магчымасць атрымаць якасную адукацыю. Па індэксе адукацыі рэспубліка ўваходзіць у топ-30 перадавых дзяржаў свету.

Вярнуўшыся з форума, яго дэлегат, старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч правяла дыскусійную дыялогавую пляцоўку з педагогамі Капыльшчыны па абмеркаванні праекта Кодэкса аб адукацыі. Прайшла яна ў анлайн-рэжыме. Прадстаўнікі ўсіх устаноў раёна мелі магчымасць выказаць сваё меркаванне па законапраекце.

— Гэта сапраўды вельмі важны і сур’ёзны дакумент, які патрабуе карэкціроўкі з улікам тых змен, якія паўплывалі на адукацыйны працэс за час дзеяння цяперашняга Кодэкса, — адзначыла Людміла Ніжэвіч. — Адшукаць рацыянальнае зерне, прыняць правільнае рашэнне, адносна сярэдняй, дашкольнай, спецыяльнай і дадатковай адукацыі, не абмеркаваўшы праблемы з тымі, хто працуе непасрэдна ў школе і штодня сутыкаецца з імі, было б няправільна. Таму я звяртаюся да вас: ваш удзел у дыскусіі вельмі неабходны, нам вельмі важна ваша меркаванне.

Дэпутат парламента падрабязна спынілася на магчымых новаўвядзеннях і падкрэсліла, што з яе пункту гледжання, у прапанаваным праекце асноўны акцэнт зроблены на нейкіх структурных пераўтварэннях.

— Мне б хацелася пачуць ад вас, наколькі абгрунтаваныя і важныя тыя змены, якія прапануецца ўнесці ў новы Кодэкс аб адукацыі, ці ўсе аспекты закрануты, ці дазволяць яны вырашыць існуючыя праблемы і рухацца наперад, — цікавілася парламентарый.

Начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ірына Абас выказала сваё стаўленне наконт абавязковасці агульнай сярэдняй адукацыі, падняла праблему аптымізацыі ўстаноў адукацыі і вынікаў гэтага працэсу.

Педагогі раёна прапаноўвалі ўключыць для разгляду пытанне аб варыятыўнасці адукацыйных праграм, аб дыстанцыйнай адукацыі, кантролі якасці ведаў вучняў, кадравай палітыцы. Былі закрануты найбольш актуальныя тэмы прафесійна-тэхнічнай, дадатковай, спецыяльнай, дашкольнай адукацыі. Асобная ўвага была нададзена праблемам выхавання школьнікаў. Гаварылася пра прыярытэт полікультурнага і патрыятычнага, працоўнага і экалагічнага выхавання навучэнцаў, фарміраванне навыкаў фінансавай пісьменнасці школьнікаў, павышэнне культуры паводзін падрастаючага пакалення.

Мяркуючы па каментарыях педагогаў, многія з пытанняў яшчэ патрабуюць дэталёвага вывучэння.

Сяргей КОЗЕЛ

Источник http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы