Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Кроме жителей Копыльщины в литературный музей Кузьмы Чорного в Тимковичах наведываются и гости из других городов и стран

19.05.2021
Акрамя жыхароў Капыльшчыны за апошнія гады дзверы літаратурнага музея Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах адчынілі наведвальнікі з Мінска, Случчыны, Клецка, Нясвіжа, Нарачы, Магілёва, Рэчыцы, Ліды, Чэрвеня, Маладзечна, Стоўбцаў, а таксама турысты з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Рыгі і нават з ЗША.

Людміла Ніжэвіч

На базе музейнай установы пастаянна арганізоўваюцца праекты з мэтай захавання спадчыны Кузьмы Чорнага і прыцягнення да вывучэння творчасці пісьменніка школьнікаў. Неабходна зацікавіць усіх, спрыяць папулярызацыі асобы пісьменніка, якой, перакананая кіраўнік Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага Людміла Ніжэвіч, беларусы павінны ганарыцца.

Асаблівае месца ў дзейнасці музея займае праца з дзецьмі і падлеткамі. Днямі на ўроку мужнасці для вучняў старэйшых класаў Цімкавіцкай СШ праведзена тэматычная экскурсія «Уклад Кузьмы Чорнага ў набліжэнне Перамогі». Ёсць распрацаваныя тэматычныя экскурсіі «Дзяцінства і юнацтва Мікалая Раманоўскага» для дзяцей малодшых класаў і выхаванцаў дзіцячых садкоў. А для шасцікласнікаў, якія па школьнай праграме вывучаюць аповесць «Насцечка», прапанавана экскурсія «Пачатак літаратурнай дзейнасці Кузьмы Чорнага». З вялікім задавальненнем дзеці пасля экскурсіі глядзяць відэазапіс інсцэніраванай аповесці ў выкананні ўдзельнікаў тэатральнай студыі, якая для папулярызацыі твораў пісьменніка працуе пры музеі з 1997 года.

Асаблівай увагі заслугоўвае і тэматычная экскурсія «Кузьма Чорны і тэатр». Яшчэ ў час вучобы ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) на перапынках або ўвечары на кватэры разыгрываў вясёлыя сцэнкі. I рабіў гэта артыстычна. Хлопцы прасілі: «Коля, раскажы, як два цімкаўцы сустрэліся на кірмашы». Мікалай Раманоўскі пачынаў апавядаць. I чуўся выбух смеху. У семінарыі ён удзельнічаў у драматычным гуртку. У купалаўскай «Паўлінцы» выконваў ролю Пустарэвіча. Калі Мікалай Карлавіч жыў і працаваў у Цімкавічах, прымаў актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці, а таксама ў пастаноўках і канцэртах. Быў удзельнікам Цімкавіцкага драматычнага гуртка, якому потым, у 1967 годзе, прысвоена званне «народны». Вялікай папулярнасцю ў 1921-22 гг. карыстаўся спектакль па п’есе Л. Андрэева «Дні нашага жыцця», у якім адну з галоўных роляў выконваў Раманоўскі.

— На старонках Літаратурнага музея (Одноклассники, ВКонтакте, Instagram і Facebook) адлюстроўваем цікавыя навіны музея і мерапрыемствы, якія праводзім, — удакладняе Людміла Іосіфаўна. — Працягваецца і пачатая справа: для папулярызацыі твораў Чорнага змяшчаюцца яго цікавыя цытаты, апісанне прыроды, якія вельмі добра атрымліваліся ў мастака слова, а таксама успаміны сучаснікаў. Да Дня беларускага пісьменства распрацаваны падарожжы да мясцін, звязаных з жыццём пісьменніка, па Цімкавічах і яго ваколіцах.

Паколькі музей з’яўляецца культурна-асветніцкім цэнтрам, то тут праводзяцца музейна-педагагічныя заняткі па некалькіх напрамках: «Музей — дзецям», «Ганарыся сваім земляком і ведай яго», «Наша спадчына». Усіх, хто жадае прыемна і з карысцю правесці час, Літаратурны музей запрашае і на квэст. Дапытлівыя і цікаўныя змогуць раскрыць для сябе старонкі з жыцця вядомага пісьменніка, бліжэй пазнаёміцца з яго творчасцю 20-30-х гг. ХХ ст. Падчас квэсту можна ўбачыць апавяданне, упершыню падпісанае вядомым псеўданімам аўтара, убачыць першыя, яшчэ «маладнякоўскія» зборнікі Чорнага, а таксама ўнікальныя «ўзвышанскія» фотаздымкі.

— У рамках напрамка «Буккросінг» кнігі Чорнага падарожнічаюць па Беларусі, — адзначае Людміла Ніжэвіч. — І мне вельмі хочацца, каб да кніг гэтага таленавітага пісьменніка чытычы звярталіся часцей, бо калі іх пачынаеш чытаць, то думаеш, адчуваеш і суперажываеш разам з героямі, з Чорным.

Татьяна БОХАН

Источник http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы