Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На рассвете 22 июня в Слобода-Кучинке состоялся митинг-реквием

23.06.2021
Раніцай 22 чэрвеня ў вёсцы Слабада-Кучынка прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

У мерапрыемсве прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, устаноў адукацыі і культуры, грамадскіх арганізацый, члены клуба “Патрыёты Радзімы”. Загадчык Слабада-Кучынскай бібліятэкі-клуба Валянціна Барташэвіч падрыхтавала выставу “Застаўся ў сэрцы вечны след вайны”.

Жалобная цырымонія пачалася з ускладання кветак да помніка загінуўшым землякам, былі запалены лампады. У памяць аб тых, хто не вярнуўся з вайны, была аб’яўлена хвіліна маўчання.

Адкрыў мітынг намеснік старшыні рэспубліканскага Савета ГА “Беларускі саюз афіцэраў”, палкоўнік у адстаўцы Васіль Скрыннікаў:

— На досвітку 22 чэрвеня 1941 года мірных жыхароў СССР разбудзілі выбухі бомб – для некаторых гэта былі апошнія гукі, якія яны пачулі, для многіх яны сталі пачаткам чатырох пакутлівых гадоў выпрабаванняў, смерцяў, голаду і холаду, але ўсё пераадолеўшы, наш народ выстаяў і перамог.

Ад “дзяцей вайны” выступіла старшыня ветэранскай арганізацыі аддзялення “Слабада-Кучынка ААТ “Старыца-Агра” Святлана Астрэйка. Яна ўзгадала сваіх землякоў,  якія не дажылі да гэтага дня.

Старшыня Слабада-Кучынскага сельсавета Нэлі Гусева нагадала, што ў кожнай беларускай сям’і ёсць свой ваенны боль – і аб гэтым трэба памятаць, каб ніколі не дапусціць новай вайны.

Старшыня РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі падзякаваў усім тым, хто ў гэты дзень з трапятаннем сэрцаў прыйшоў да помнікаў і абеліскаў, каб аддаць даніну павагі воінам-вызваліцелям за нашы мірныя світанкі.

Барыс Дзенісюк,

член ГА “Беларускі саюз журналістаў”

Источник http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы