Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Чеслава Григорович первая на Копыльщине удостоена звания «Почетный председатель»

16.09.2021

Накануне 90-ленего юбилея бывший председатель первичной ветеранской организации ОАО «П-з Дусаевщина» Чеслава Феликсовна Григорович принимала поздравления.

Так, решением Президиума Белорусского общественного объединения ветеранов ей присвоено звание «Почетный председатель».

В удостоверении отмечено: «За активную многолетнюю и плодотворную работу и особые заслуги в развитии ветеранского движения». Юбилярше кроме данного удостоверения были вручены сертификат и другие подарки от Копыльского районного Совета ветеранов.

Людмила Михайловна Каменко отметила большой вклад Чеславы Григорович в работе ветеранского движения, которое она возглавляла около 20 лет. К слову, звания «Почетный председатель» пока нет ни у кого другого на Копыльщине.

Павел ШЕИН

Ветэран педагагічнай працы Часлава Феліксаўна Грыгаровіч з вёскі Вялешына сёння адзначае юбілей. Яна прайшла працоўны шлях ад выхавальніка дзіцячага дома на Брэстчыне да дырэктара школы на роднай Капыльшчыне.

Адзначана званнямі і ўзнагародамі: «Выдатнік народнай асветы», «Выдатнік асветы СССР», медалямі «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна» і «Ветэран працы», знакам «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва» і інш. Нават у 1966 годзе ў часопісе «Блокнот агитатора» аб ёй напісалі наступныя словы: «Светлай душы чалавек, сапраўдны спадарожнік у нашым жыцці». Яе імя ўнесена ў Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна.

16 9 21 28

■ Вокладка часопіса «Блокнот агитатора» з партрэтам Чаславы Грыгаровіч, 1966 г.

А пачыналася ўсё так. Нарадзілася ў 1931 годзе ў мнагадзетнай сям’і. У 1937 годзе бацьку забралі. Да вайны скончыла два класы Вошкатаўскай сямігодкі. У 3-ці клас пайшла пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У Дзень Перамогі ў сям’і адбыліся дзве падзеі: вярнуўся з вайны паранены старэйшы брат і памерла сястра ад брушнога тыфу.

У школе для навучання нічога не было. Сталы і лаўкі, збітыя з неапрацаваных дошак. На сшыткі рэзалі мяхі з карычневай паперы. З буракоў, сажы і вады гатавалі чарніла. Вучылася старанна, многа чытала. Падручнік па геаграфіі быў адзін на ўвесь клас. Міша Мельнічэнка запісваў усё ў канспект, даваў чытаць. Дзеці хадзілі ў драўляным абутку, многія галадалі. У час заняткаў некаторыя вучні гублялі прытомнасць ад недаядання. Соткі прыходзілася ўзорваць на сабе – разам са старэйшымі цягала плуг. У шостым класе цяжка захварэла, а лекаў не было. Палову навучальнага года праляжала ў ложку, а затым поўзала на каленях,  вучылася зноў хадзіць. Нягледзячы на гэта, экзамены вытрымала паспяхова.

Далей была вучоба ў Нясвіжскім педвучылішчы. Маці сшыла палатняную торбачку, паклала ў яе бохан хлеба, які выпякалі разам з размолатай на жорнах бульбай, кававалачак сыру, крыху масла. Есці хацелася заўсёды, таму кожны тыдзень  імкнулася прыйсці дамоў (пешшу за 40 км). У пакоі інтэрната жылі па 30 чалавек. Але было весела. Удзельнічала ў мастацкай самадзейнасці, спявала ў хоры, чытала вершы на канцэртах. Вось у той час у Чаславы сфарміраваліся лідарскія якасці.

Так атрымалася, што ў дзіцячым доме, дзе пачынала працаваць, апынуліся дзеці з сем’яў, бацькі якіх у гады вайны знаходзіліся па розныя бакі барыкад (дзеці партызан і паліцаяў). Вайна стала агульнай біяграфіяй цэлага пакалення, з якога яна сама і выйшла. Да кожнага імкнулася знайсці падыход. За працу ў Грудапольскім, Маларыцкім і Высакоўскім дзіцячых дамах Брэсцкай вобласці атрымала восем падзяк.

У сярэдзіне 50-х вярнулася на Капыльшчыну. Спачатку працавала настаўнікам біялогіі (скончыла завочна ўніверсітэт), затым дырэктарам роднай Вошкатаўскай няпоўнай сярэдняй школы. Інтэлегентная, акуратная, удумлівая, сур’ёзная – вось такой памятаюць яе выпускнікі. Заўсёды трымала жалезную дысцыпліну. Настаўніцай яна была па натуры і прызванні. Заўжды з дзецьмі і ў творчым пошуку. Вельмі старанна Часлава Феліксаўна рыхтавалася да кожнага ўрока, ранішніка, выступлення.

– У Чаславы Феліксаўны побач з домам быў сад, – успамінае Аляксандр Івашка, выпускнік 1973 года. – Яна заўжды ўвосень частавала нас смачнымі яблыкамі. Аднойчы мне давялося зайсці да яе ў хату. Галоўнае багацце, якое я ўбачыў, – гэта мноства кніг. І я падумаў, як цяжка працаваць настаўнікам, колькі трэба прачытаць, каб усё ведаць.

Сваімі ўспамінамі падзялілася таксама і Людміла Дрожжа, беларуская пісьменніца і журналістка:

– Роўна 50 гадоў назад я прыйшла на працу піянерважатай у Вошкатаўскую школу. Сустрэча з Чаславай Феліксаўнай стала для мяне падарункам лёсу. Я часта наведвала яе ўрокі, якія праходзілі дынамічна, у працоўным напружанні. Яна зараджала сваёй энергіяй настаўнікаў і вучняў. Наогул гэта чалавек з лідарскімі якасцямі.

Людміла Серадзінская з Бабруйска лічыць любімую настаўніцу сваёй другой мамай. І гэта сапраўды так. Калі ў той памерла маці, Часлава Феліксаўна акружыла дзяўчыну ўвагай і клопатам, заўсёды знаходзіла патрэбныя словы, каб падтрымаць.

Разам з настаўнікамі і вучнямі дырэктар арганізавала школьнае лясніцтва, для дзяцей пашылі спецыяльную форму. Неаднойчы школа станавілася пераможцай абласных і рэспубліканскіх конкурсаў па экалогіі, удзельнічала ў выставе дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве. Не пералічыць шматлікіх паходаў з дзецьмі па месцах баявой славы, выступленняў на школьных лінейках, педагагічных саветах, сходах і мітынгах. Яна рупліва і дбайна працавала на ніве народнай адукацыі 40 гадоў, з іх амаль 20 гадоў дырэктарам. Вучні і калегі сталі для яе сям’ёй, а школа – домам, храмам, радасцю, буднямі і святамі – самім жыццём.

А яшчэ была грамадская праца. Як лектар і агітатар праводзіла гутаркі і палітінфармацыі для работнікаў сельскай гаспадаркі. Доўгі час узначальвала мясцовую партыйную і ветэранскую арганізацыі. Усяго і не паралічыць.

Усе, каго яна выхавала, каго вучыла гэта дзіўная жанчына, прыносяць карысць Айчыне і сёння, працуюць у розных галінах, стаўшы ўрачамі, настаўнікамі, эканамістамі, ваеннымі, простымі працаўнікамі і годнымі людзьмі. Многія гады педагог Грыгаровіч ставіла адзнакі сваім вучням. Прыйшоў час – і жыццё выставіла іх ёй самой за добрае сэрца, за ясны розум, за паспяховасць. Часлава Феліксаўна – чалавек сумлення, гонару, вялікай сціпласці, здолела пранесці праз гады ідэалы міру, дабрыні і справядлівасці.

Барыс ДЗЕНІСЮК,

член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Источник http://www.kopyl.by


Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы