Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Копыльщине отпраздновали День Независимости

04.07.2022

Адзіным рашэннем 26 гадоў таму наш народ абраў сваім галоўным дзяржаўным святам дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адзіны народ і сёння ў імкненні абараніць гераічную спадчыну, памяць аб Вялікай Перамозе, сваё суверэннае права на выбар гістарычнага шляху. І няма ніякай іншай даты ў нашай гісторыі, якая б так глыбока прымушала задумацца аб каштоўнасці міру, незалежнасці і свабоды.

06 07 2022 07 1

У ганаровай вахце — кіраўніцтва раёна

Аддаць даніну павагі загінуўшым воінам прыйшлі прадстаўнікі працоўных калектываў

Два светлыя святы: Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў збліжаюць народныя адносіны да іх як да святыні. Галоўнае свята краіны не выпадкова называецца Днём Незалежнасці. Незалежнасць асацыіруецца ў кожнага чалавека найперш са свабодай ад іншаземнага рабства. Беларусы ведаюць цану свабоды: у Вялікай Айчыннай вайне за яе загінуў кожны трэці жыхар рэспублікі.

Святочныя мерапрыемствы ў Капылі пачаліся з урачыстага мітынгу каля помніка воінам-вызваліцелям. Да прысутных звярнуўся старшыня Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Пілішчык:

– Незалежнасць – гэта звяржэнне ненавіснага іншаземнага ярма. Менавіта такім і стала нацысцкая акупацыя. Тады вораг, які на час захапіў нашу краіну, ажыццяўляў генацыд беларускага народа. Дзякуючы савецкім воінам, партызанам і падпольшчыкам, якія самааддана змагаліся супраць агрэсара, Беларусь змагла атрымаць сапраўдную незалежнасць, якой мы можам па праве ганарыцца. У журботным спісе загінуўшых каля 13 тысяч нашых землякоў – жыхароў Капыльшчыны. Нізкі паклон усім, чыя любоў да Радзімы аказалася мацнейшай за сталь і агонь. Вечная памяць героям!

Хвілінай маўчання ўдзельнікі ўрачыстасці аддалі ім даніну глыбокай павагі. У іх гонар прагучаў святочны залп.

Выступленні на ўрачыстым мітынгу прадоўжылі намеснік старшыні раённага Савета ветэранаў, ветэран педагагічнай працы Валянціна Данілевіч, сакратар пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Капыльскага дзяржаўнага каледжа Наталля Сіневіч, начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў падпалкоўнік Сяргей Маргалік.

Пасля мітынгу былі ўскладзены кветкі і вянкі да падножжа помніка загінуўшым воінам-вызваліцелям.

Свята прадоўжылася на плошчы Леніна ў Капылі літаратурна-музычнай кампазіцыяй «Беларусь ты мая». Яна складалася з эпізодаў, кожны паказваў якую-небудзь падзею ў жыцці нашай краіны. Гэта былі і родны дом, і народная творчасць, і ваеннае ліхалецце, і шчаслівае дзяцінства. У канцэрце прынялі ўдзел лепшыя самадзейныя артысты раёна. Сярод іх народныя калектывы – ансамбль народнай песні «Спадчына», жаночы вакальны ансамбль Аліра, ансамбль народнай музыкі «Капыляне», узорная студыя эстраднага вакалу КЛІО, а таксама гурт Грозаўскага сельскага дома культуры «Весялухі», дзіцячыя калектывы Капыльскага раённага цэнтра культуры, салісты Наталля Фінке, Дзяніс Сельвановіч, Вячаслаў Курчык, Сафія Бохан, Арыядна Клюйко.

Для землякоў спявае Аляксандр Саладуха

На сцэне — Дзяніс Сельвановіч

А вядучымі канцэрта сталі ўдзельнікі народнага тэатра гульні і гумару «Капыльскія пацехі» Любоў Курачава, Антон Шышмароў, Сяргей Мялешка, Ульяна Дубовік.

Павіншаваць капылян са святам прыехаў заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Саладуха. Традыцыйны канцэрт у нашым горадзе на Дзень Незалежнасці выканаўца прысвяціў і юбілею сваёй мамы – ураджэнкі в. Вошкаты. Спявак з выхадам да гледачоў выканаў ужо ўпадабаныя і новыя песні, якія вельмі цёпла прымаліся землякамі.

Падчас канцэртаў праца-валі гандлёвыя рады райспажыўтаварыства, індыві-дуальных прадпрымальнікаў. Свае работы, выставы прапаноўвалі народныя ўмельцы і некаторыя ўстановы раёна.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы