Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

«И биатлон, и футбол и ежедневные уроки физкультуры». О чем вспоминают ветераны спорта Копыльщины

25.07.2022

Капыль рыхтуецца да культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу».

Напярэдадні мы вырашылі перагарнуць некаторыя старонкі гісторыі спартыўнага руху на Капыльшчыне. Дапамогуць нам у гэтым людзі, вядомыя ў сферы фізічнай культуры і спорту раёна — былы начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Мікалай Жук, заслужаны трэнер БССР Уладзімір Рыбак і настаўнік фізкультуры СШ №2 г. Капыля Іван Гурыновіч.

25 07 2022 16 1

■ Ветэранам спорту Уладзіміру Рыбаку, Мікалаю Жуку і Івану Гурыновічу ёсць пра што ўспомніць

Першае, што ўзгадалі ветэраны спорту з 80-90-х гадоў мінулага стагоддзя, гэта ўвядзенне штодзённых урокаў фізічнай культуры ў СШ №2 г. Капыля. Ініцыятарам адзінага ў БССР эксперыменту выступіў тагачасны дырэктар Барыс Багдановіч. Урокі скараціліся да 40 хвілін. Пачалі праводзіцца рухомыя перапынкі, ранішняя зарадка пад музыку, рытмічная гімнастыка. Заняткі таксама праводзіліся ў басейне, на фізкультурна-аздараўленчым комплексе, у зоне адпачынку. Эксперымент праводзіўся пад наглядам медыкаў. У школе была створана кафедра настаўнікаў фізічнай культуры, якая складалася з дзесяці чалавек.

■ Падчас рухомага перапынку, 80-я гады XX ст.

— Увядзенне штодзённых урокаў фізкультуры дало станоўчыя вынікі: нашы выхаванцы займалі прызавыя месцы на розных спаборніцтвах, — узгадвае Іван Гурыновіч. — Памятаю, як некаторыя каманды баяліся з намі сустракацца, бо нашу падрыхтоўку параўноўвалі са спартыўнай школай.

На рахунку капылян — удзел у гульнях «Вас выклікае Спартландыя!», «Вясёлыя старты» і іншых. Яны прымалі ў сябе і былі ў гасцях у равеснікаў з Расіі, Украіны, Узбекістана і інш.

Не маглі не ўспомніць ветэраны і пра фізкультурна-аздараўленчы комплекс (цяпер цэнтр). Ідэя яго будаўніцтва ўзнікла ў намесніка старшыні па будаўніцтве райвыканкама Леаніда Васілевіча.

— Гэта была, можна сказаць, усенародная будоўля, — адзначае Уладзімір Рыбак. — У ёй задзейнічалі ўсе арганізацыі і прадпрыемствы Капыля, штодзень працавалі па 15-20 чалавек. І вось з’явіўся цудоўны будынак са спартыўнымі заламі, басейнам, стадыёнам, лыжаролернай трасай, які карыстаецца папулярнасцю ў капылян і не толькі.

Шмат гаварылася і пра біятлон, вынікі ў гэтым відзе радуюць і сёння. Але гэта тэма будзе падрабязна закранута ў наступных публікацыях.

Значная ўвага ў апошнія дзесяцігоддзі мінулага стагоддзя надавалася развіццю футбола. Трэба адзначыць, што гэты від на высокім узроўні падтрымліваўся мясцовай уладай. Яго прыхільнікамі былі старшыня райвыканкама Уладзімір Сасноўскі і яго намеснік Уладзімір Аляшкевіч. Дарэчы, апошні пасля кожнага тура пісаў справаздачу ў раённую газету, аналізуючы ўсе моманты гульні.

■ Футбольная каманда «Маналіт» завода жалезабетонных вырабаў

— У Кубку раёна па футболе прымала ўдзел 31 каманда, першынство праводзілі з выездам у сельскія населеныя пункты, — успамінае Мікалай Жук. — Вялікі ўклад у развіццё гэтага віду зрабілі Аляксандр Семяновіч, які ўзначальваў легендарны клуб «Меліяратар» і заўсёды яго суправаджаў, а таксама Аляксандр Міхайлоўскі з ПМК-11, пад кіраўніцтвам якога двойчы на тыдзень праходзілі трэніроўкі. Прыемна адзначыць, што на развіццё клуба быў устаноўлены мясцовы збор з прадпрыемстваў і арганізацый, якія з’яўляліся яго заснавальнікамі.

Гэта толькі асноўныя факты, што ўзгадалі ветэраны. Увогуле ж іх успаміны пра любімы занятак і блізкіх людзей бясконцыя.

Сяргей КОЗЕЛ

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы