Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

ВИА «Замковая гора» стал обладателем ГРАН-ПРИ на «ВИА-ФЕСТ 2022»

20.09.2022

У скарбонцы  дасягненняў вакальна-інструментальнага ансамбля Капыльскага раённага цэнтра культуры «Замкавая гара» яшчэ адна знакавая  ўзнагарода: ГРАН-ПРЫ фестывалю  вакальна-інструментальных ансамбляў «ВІА-ФЭСТ 2022».

■ Старшыня журы Алег Елісеенкаў ( у цэнтры) з уладальнікамі ГРАН-ПРЫ Аляксеем Вайцешыкам, Віталем Самахвалавым, Аляксандрам Куршавым і Андрэем Раеўскім

Такое мерапрыемства праходзіла ўпершыню і сабрала прадстаўнікоў розных раёнаў і абласцей Беларусі, якія выконваюць эстрадную музыку любых напрамкаў. Удзельнікаў фестывалю-конкурсу вакальна-інструментальных ансамбляў ацэньвала прафесійнае журы, старшынёй якога стаў заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Ганаровы грамадзянін Мала-дзечанскага раёна, кампазітар  Алег Елісеенкаў.

Два дні ў Палацы культуры г. Маладзечна на «ВІА-ФЭСТ 2022» у выкананні вакальна-інструментальных ансамбляў, рок-гуртоў і кавер-бэндаў гучалі ўсімі вядомыя сусветныя хіты і аўтарскія песні. Кожная група, якая выходзіла на сцэну, дарыла гледачам не толькі выдатна выкананыя музычныя нумары, але і неверагодны зарад пазітыўнай энергіі. Музыканты  стварылі на сцэне Палаца культуры сапраўдную феерыю мелодый і рытмаў.

У рэпертуары «Замкавай гары» шмат песень і музычных кампазіцый. За час існавання было закранута некалькі тэм: патрыятычная, сацыяльная (прысвечаная праблеме наркаманіі), але больш за ўсё — лірычная, бо на каханні і свет трымаецца.

— Галоўная ўмова канцэрту — павінна было прадугледзець праграму выступлення не больш за 15 хвілін, —  расказвае кіраўнік «Замкавай гары» Андрэй Раеўскі. — Паколькі нам трэба было прадставіць калектыў з разнастайнай музычнай палітрай, ад лірыкі да складаных музычных форм, як у музыцы, так і ў вершах, таму былі выбраны тры нашы аўтарскія кампазіцыі — «Чуеш», «Неба падару» і «Ноч». Забягаючы крыху наперад, адзначу, што ўсе ўдзельнікі калектываў падарылі пазітыўныя эмоцыі і выдатны настрой, а конкурс праходзіў у творчай і сяброўскай атмасферы.  І якое было здзіўленне, калі нас запрасілі на гала-канцэрт, дзе змаглі пачуць выступленне лепшых канкурсантаў, а таксама сваё майстэрства паказалі члены журы і ганаровыя госці фестывалю. Ведаеце, кожнае выступленне артыста — гэта хвалюючы момант, а выхад на сцэну ў творчым конкурсе — удвая. Калегам раю прымаць удзел у такіх выпрабаваннях, каб зразумець і адчуць увесь смак гэтай прафесіі.

І вось вакальна-інструментальнаму ансамблю «Замкавая гара» прапанавалі закрыць гэта мерапрыемства. Тады яго ўдзельнікі і зразумелі, што журы высока ацаніла іх выступленне і творчасць.

— Інтрыга захоўвалася да апошняга, — працягвае Андрэй. — Журы выпала няпростая задача вызначыць пераможцу, бо кожны калектыў па-свойму ўнікальны. Аднак аднагалосным рашэннем мы сталі ўладальнікам ГРАН-ПРЫ фестывалю. Вельмі цёплыя словы за нашу творчасць, высокае выканальніцкае майстэрства, цудоўнае кампазітарскае вырашэнне, гарманічныя мелодыі і словы выказаў старшыня журы Алег Елісеенкаў. Пры гэтым адзначыў: «Хлопцы, вы, мабыць, хочаце адняць наш хлеб». Несумненна, такая адзнака дае нам матывацыю на далейшую плённую працу. Лічу, што перамога ў такім конкурсе — вельмі ганарова. І гэта не толькі наша дасягненне, але і добры здабытак творчых дасягненняў Капыльшчыны ўвогуле. Хутка мы парадуем прыхільнікаў нашай творчасці дзвюма новымі музычнымі кампазіцыямі. Нам ёсць куды ісці і над чым працаваць, таму што музыка — гэта шлях на ўсё жыццё.

Таццяна БОХАН

Источник «СП»

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы