Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

80 лет со дня трагического события в деревне Большие Прусы

30.09.2022

На Капыльшчыне адбыўся мітынг, прысвечаны 80-годдзю з таго дня, калі была спалена вёска Вялікія Прусы. Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў раёна, настаўнікі і вучні ўстаноў адукацыі г. Капыля прынялі ўдзел у мерапрыемстве.

Жыхары вёскі не зрабілі нічога дрэннага, яны проста хацелі жыць. Мірнае насельніцтва Вялікіх Прус складала 670 чалавек. Але 26-27 верасня 1942 года сталі чорнымі датамі ў гісторыі вёскі…

Аляксандр Касінскі, старшыня РАС ДТСААФ, адзначыў, што аб тым, што пачалася Вялікая Айчынная вайна, жыхары горада Капыля і раёна даведаліся 22 чэрвеня 1941 года ў 12 гадзін дня з выступлення па радыё намесніка старшыні Савета народных камісараў Вячаслава Молатава. У гэты дзень да вечара з боку Слуцка чулася аўтаматная страляніна. Хутка чорныя клубы дыму дабраліся і да Капыльшчыны.

– Фашысцкая навала, як злодзей, знянацку падкралася, гэта было горкай нечаканасцю для жыхароў вёскі Вялікія Прусы, – расказвае Аляксандр Іванавіч. – Немцы загадалі ануляваць калгас, збажыну. Тым часам у вёсцы пачала непрыкметна фарміравацца падпольная патрыятычная група з ліку камсамольцаў і камуністаў. І ў тым, што вясной 1942 года ў прускім лесе ўзнік першы партызанскі атрад, была галоўная заслуга тутэйшых жыхароў. Ужо ў маі 1942 года мясцовыя народныя мсціўцы атрымалі першыя перамогі над акупантамі, і гэта першы бой партызан  з немцамі  ва ўрочышчы Гнілуха 9 мая 1942 года.

На досвітку, 26 верасня 1942 года, узброеныя да зубоў карнікі абклалі, як таго звера на паляванні, Вялікія Прусы. Заўважыўшы гэта, людзі ў адчаі кінуліся хто куды ў надзеі выратавацца, але натыкаліся на засады, на кулямётныя аўтаматныя чэргі фашыстаў. Да вайны ў вёсцы было 120 двароў, на дзень трагедыі яны ўсе былі знішчаны. Загінула 255 чалавек.

У гэты ж дзень удзельнікі мерапрыемства наведалі велічны помнік-абеліск у памяць аб спаленай вёсцы Вялікія Прусы, а таксама музей народнай славы і памяці. Побач з ім «Сцяна памяці» – бела-шэрыя пліты, на якіх выбіты імёны ўсіх мясцовых жыхароў, якія загінулі падчас той крывавай экспедыцыі карнікаў. На гэтым месцы быў калгас «Шлях камуны», які узначальваў кавалер ордэна Леніна і Знака Пашаны Міхаіл Касінскі.Дзякуючы яму і калгаснікам была ўвекавечана памяць загінуўшых.

Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінуўшых у трагедыі хвілінай маўчання, пасля чаго ўсклалі кветкі да памятных знакаў.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Источник «СП»

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы