Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

«Белая Русь» – 15 карысных гадоў

22.11.2022

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» 17 лістапада адсвяткавала значную дату – 15 гадоў з дня заснавання. За паўтара дзясятка гадоў яе актывісты сталі ініцыятарамі мноства важных грамадска-культурных і сацыяльных праектаў, актыўна ўдзельнічалі і працягваюць займаць лідзіруючыя пазіцыі ў палітычным жыцці краіны. Менавіта «Белая Русь» стала адным з надзейных мастоў паміж рознымі сацыяльнымі групамі.

Ірына Кісляк, якая ўзначальвае Капыльскую раённую арганізацыю, падкрэслівае, што найперш «Белая Русь» — гэта пляцоўка для разумнага дыялогу, эфектыўнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння, для рэалізацыі новых ідэй, інавацый і праектаў. У Беларусі сёння гэта адна з найбольш магутных грамадска-палітычных арганізацый з моцным патэнцыялам і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.

— Што ўяўляе сабой арганізацыя сёння? — пытаемся ў Ірыны Кісляк.

— Сёння «Белая Русь» аб’ядноўвае больш за 200 тысяч чалавек. Кожны месяц у рады арганізацыі ўступае 2-2,5 тысячы чалавек. Капыльская раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» аб’ядноўвае 49 пярвічак, 909 яе членаў — гэта сплаў маладосці і вопыту, тых, каго з поўнай упэўненасцю можна назваць годнымі прадстаўнікамі нашага грамадства. Апошні перыяд для арганізацыі быў дастаткова насычаным і змястоўным, ён вызначаў новыя напрамкі, формы і метады работы, абазначыў асноўныя арыенціры на будучыню. Наперадзе ў арганізацыі самыя няпростыя планы, якія яна будзе рэалізаваць дзякуючы заслужанаму аўтарытэту і даверу людзей.

— Якія пажаданні хацелася б адрасаваць усім, хто мае дачыненне да гэтай падзеі?

— Хачу пажадаць усім членам аб’яднання, партнёрам, з якімі мы цесна супрацоўнічаем, грамадзянам, якія вераць у нас і падтрымліваюць нашы праекты і ініцыятывы, узаемадзеяння і паступальнага развіцця, якія садзейнічаюць рэалізацыі патэнцыялу кожнага з нас на карысць нашай роднай Беларусі. У нашых сілах захаваць мір, дабрабыт, абараніць свой суверэнітэт і тую непаўторную матэрыяльную і духоўную спадчыну, якую нам перадало старэйшае пакаленне. Шчыра дзякую актыву раённай арганізацыі за сумесную працу і жадаю ўсім новых поспехаў у прафесійнай дзейнасці і на грамадскай ніве!

Сяргей КОЗЕЛ

Источник «СП»

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы