Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Для молодых это важно…

01.06.2023

Выступаючы перад парламентарыямі, першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў расказаў аб рабоце эканомікі на сучасным этапе развіцця. Адзначана, што мінулы год стаў выпрабаваннем на трываласць. Санкцыі аказалі сур’ёзны ўплыў на эканоміку краіны. У гэтых умовах урад працаваў над выкананнем дзвюх базавых задач, пастаўленых Кіраўніком дзяржавы, – забеспячэннем устойлівай работы прадпрыемстваў і мінімізацыяй негатыўных наступстваў знешняга ціску на грамадзян Беларусі. Адначасова ў цесным узаемадзеянні з парламентам закладвалася аснова для росту эканомікі і дасягнення задач, пастаўленых Прэзідэнтам на Усебеларускім народным сходзе.

– Мне пашчасціла прыняць удзел у сумесным пасяджэнні Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, – дзеліцца ўражаннямі першы сакратар РК ГА «БРСМ» Настасся Збіруховіч. – Для мяне, як для маладога парламентарыя, важна быць у курсе, як працуе сектар эканомікі Рэспублікі Беларусь. Для дзяржавы, як і раней, у прыярытэце стаіць сацыяльная сфера. У нашай краіне заўсёды надавалася высокая ўвага чалавеку і яго патрэбам. Што вельмі важна – будуюцца ўстановы адукацыі і аховы здароўя, пенсіі і зарплаты выплачваюцца своечасова і ў поўным памеры. Таксама кіраўніцтва краіны надае вялікую ўвагу выклікам і пагрозам сучаснасці, за самыя кароткія тэрміны распрацоўваюцца антысанкцыйныя меры. Было заўважана, што важная ініцыятыва не толькі кіраўніцкага звяна, але і кожнага на месцах. Пасля дакладу былі ўзняты пытанні, якія тычацца страхавання дзейнасці малога бізнесу, таксама гаварылася і пра перспектывы рэалізацыі праектаў мадэрнізацыі дарогі М10. У рамках пасяджэння была пастаўлена мэта на 2023 год – адмовіцца ад разлікаў у доларах ЗША і еўра ў гандлі з Расіяй і іншымі краінамі ЕАЭС.

Источник «СП»

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы