Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Что представляли и какую награду получили семежевские ткачихи на фестивале-ярмарке народного искусства и ремесла

07.06.2023

Прафесіяналізм і творчасць майстроў раённага цэнтра ткацтва Капыльскага раёна адзначаны Дыпломам I ступені па выніках XIV Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 300 народных умельцаў з усёй Беларусі. На плошчы старога горада ў Мінску самыя вядомыя майстры краіны, многім з якіх нададзены ганаровы статус народнага майстра, і тыя, хто з’яўляецца членам рэспубліканскага саюза майстроў народнай творчасці, прадстаўлялі адметнасці свайго рэгіёна.

— Выстава раённага цэнтра ткацтва прыцягвала сваёй прыгажосцю не толькі наведвальнікаў, але і майстроў-удзельнікаў фестывалю: высокі ўзровень і прафесіяналізм семежаўскіх ткачоў, разнастайнасць тэхнік выканання посцілак, дываноў, настольнікаў, ручнікоў, паясоў былі адзначаны, і многія, карыстаючыся магчымасцю, хацелі даведацца пра сакрэты майстэрства, каб прымяніць іх і ў сваёй творчасці. Шмат шчырых слоў было сказана і членамі камісіі начале з доктарам мастацтвазнаўства прафесарам Яўгенам Сахутам наконт таго, што супрацоўнікі цэнтра рухаюцца ў правільным кірунку па захаванні традыцый мастацкага рамяства ткацтва і вышыўкі.

Дарэчы, на выставе была прадстаўлена багатая калекцыя паясоў у разнастайных тэхніках выканання: на ніту, тканыя на кроснах, на дошчачках і на бердзечку з выкарыстаннем розных прыёмаў ткацтва, тканыя дываны і ручнікі, а галоўнае — унікальная вышыўка насцілам ці, як кажуць у Семежаве, нашыванне. Вышыўка насцілам мае лакальнае распаўсюджванне.

Ёй упрыгожвалі жаночыя кашулі, ручнікі, навалачкі ў Капыльскім, Клецкім, Слуцкім і Салігорскім раёнах. Больш па Беларусі яна нідзе не сустракаецца. Такія прыёмы вышывання імітуюць прыёмы закладнога ткацтва ручнікоў, што занесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Свае нашытыя ручнікі для выставы  прадставілі  жыхары  Семежава  —  народны  майстар Беларусі Зінаіда Іванаўна КравецНіна Паўлаўна Рымжа і Марыя Андрэеўна Харковіч. Майстар-клас па вышыўцы насцілам праводзіла народны майстар Беларусі, член ГА «Рэспубліканскі саюз майстроў народнай творчасці», загадчык раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава, а народны майстар Беларусі, майстар народных мастацкіх рамёстваў раённага цэнтра ткацтва Вера Мікалаевіч дэманстравала ткацтва ручніка на кроснах. Метадыст раённага цэнтра ткацтва Ала Ладыга — ткацтва пояса на дошчачках, а навучэнец школы ткачоў Раман Волкаў – ткацтва пояса на ніту.

Таксама наш раён прадстаўлялі і майстры народнага клуба «Скарбонка», што працуе пры Капыльскім РЦК. Напрыклад, Бярнарда Леаненка, якая з’яўляецца членам рэспубліканскага саюза майстроў народнай творчасці і майстра народных мастацкіх рамёстваў раённага цэнтра традыцыйнай культуры прадстаўляла ласкутнае шыццё, а Наталля Сафронава — ткацтва пояса на бердзечку.

Дзіяна ТКАЧЭНКА

Источник «СП»

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы