Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

В агрогородке Семежево прошел белорусский колядный обряд «Цари»

15.01.2024

Сапраўдная зіма ўсё ж запанавала на нашай зямлі. Прыйшлі Каляды, а з імі і маразы, намецены гурбы снегу. І вось па даўняй традыцыі семежаўцы на Шчодры вечар апранулі арыгінальныя касцюмы, "узброіліся" драўлянымі шаблямі і пайшлі па вёсцы людзей віншаваць, дабра-шчасця ім жадаць — адным словам, працягваць традыцыі «Калядных цароў» — унікальнага абраду, занесенага ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.

Можна толькі па-добраму пазайздросціць тым землякам і шматлікім турыстам, якія сустракалі ў мінулую суботу Стары Новы год на вуліцах Семежава. Тое, што яны весела правялі час у кампаніі калядных цароў, сталі сведкамі незвычайнага дзейства, — гэта адно. А вось другое — цудоўная магчымасць адпачыць на свежым паветры. Уявіце: мароз, ад якога снег рыпіць пад нагамі; зімовае неба, на якім зоркі водзяць калядны карагод з маладзіком; вясковая вуліца, цішыню якой парушае гучнае шэсце "цароў"; яркія факелы, якія надаюць гэтаму шэсцю асаблівую таямнічасць.

Нагадаем, што гісторыя  «Калядных цароў» пачынаецца з XVIII стагоддзя, калі недалёка ад Семежава стаяла войска царскай арміі. Як сведчыць паданне, у дні святкавання Новага года па Юліянскім календары салдаты і афіцэры хадзілі па дварах, паказваючы розныя сцэнкі, за што гаспадары адорвалі іх пачастункамі. Пасля таго, як армія пакінула вёску, абрад не толькі захаваўся мясцовымі жыхарамі, а яшчэ і развіўся ва ўнікальнае каляднае дзейства з самабытнымі песнямі, танцамі, касцюмамі і прадметамі побыту. У сучасных «Калядных царах» удзельнічаюць мясцовыя жыхары і непрафесійныя акцёры. Уся працэсія наведвае дамы вяскоўцаў і разыгрывае шумную тэатралізаваную дзею (гісторыка-рэлігійную драму «Цар Максіміліян»), якая, па павер’і, прыносіць гаспадарам хаты мір, згоду і багацце. З 1996 года дадзены абрад праводзіцца з удзелам маладых «цароў».

Вернемся ў дзень сённяшні. Яшчэ да пачатку абраду ў мясцовым парку адпачынку разгарнуўся «Калядны кірмаш”, куды гасцінна заклікалі ўсіх, хто завітаў на свята. Свойская каўбаса і паляндвіца, блінцы і аладкі з мачанкай, марынаваныя агуркі і сала, духмяны травяны чай з выпечкай — такія прысмакі чакалі сваіх «пакупнікоў». А за стравы нацыянальнай беларускай кухні з самадзейнымі артыстамі амаль усіх устаноў культуры Капыльшчыны госці расплачваліся самай хадавой «валютай» гэтага вечара: песнямі, вершамі і байкамі. Не абышлося на свяце без вясёлых танцаў, варажбы і прадказанняў. Ансамбль народнай песні «Дольніца» Горкаўскага СДК Стаўбцоўскага раёна падрыхтаваў цудоўную канцэртную праграму для жыхароў суседняга раёна і яго гасцей. На свае падвор’і таксама запрашалі сельгаспрадпрыемствы — ААТ «Семежава», «Капыльскае», ЗАТ «Жыліхава».

Сведкі каляднага дзейства з задавальненнем падзяліліся ўражаннямі:

—  Разам з мужам на ўласным аўто са Слуцкага раёна прыехалі ўбачыць гэтае цудоўнае відовішча, — падзялілася  Валянціна Пятроўна. — У інтэрнэце ёсць шмат інфармацыі, але вельмі захацелася паглядзець на яго ўжывую, тым больш, што мы жывём блізка. Прыемна было назіраць за хлопцамі — удзельнікамі абраду. Яны настолькі захопленыя дзействам, што яно атрымліваецца эмацыянальным і вельмі шчырым.

— Пра абрад даўно даведаліся з інтэрнэта і ад нашага сябра, які ўжо тут бываў.  Але, на жаль, нам не даводзілася прыехаць раней. Атрымалася вось толькі сёлета. Селі на машыну — і вось ужо з карысцю праводзім час. Вельмі цікавы, незвычайны і цёплы аўтэнтычны абрад, — адзначыла групоўка творчай моладзі з розных гарадоў Беларусі. — Дзейства сапраўды вельмі відовішчнае. Спадабаўся і калядны кірмаш у цэнтры населенага пункта. Дадому паедзем з вельмі добрымі ўражаннямі.

— У Семежаве я жыву ўжо пятнаццаць гадоў і на працягу ўсяго гэтага часу не прамінула ніводнага свята, — расказвае жыхарка аграгарадка Таццяна. — Не вельмі даўно ў абрадзе пачаў удзельнічаць мой сынок, таму цікаўнасць стала яшчэ большая. Добра, што мы беражом сваю спадчыну.

Фота аўтара

Автор: Сергей Козел

 «СП»

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы