Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Режиссер народного театра «Копыльские потехи» удостоена нагрудного знака Министерства культуры

16.10.2024

Рэжысёр народнага тэатра гульні і гумару «Капыльскія пацехі» Любоў Галубовіч удастоена нагруднага знака Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».

Высокую ўзнагароду Любові Пятроўне ўручыў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч падчас урачыстага мерапрыемства, што днямі прайшло ў Мінску.

– Я вельмі люблю сваю прафесію, аддаю ёй значную частку свайго жыцця, часта ахвяруючы асабістым у перавагу працы, – дзеліцца Любоў Пятроўна. – Наогул, упэўнена, што калі чалавек неабыякавы да сваёй справы, то ён заслугоўвае ўшанавання – у тым ліку на высокім узроўні. Шчыра кажучы, мы, творчыя людзі, любім увагу да нашай дзейнасці з боку іншых, таму ўзнагародзе, несумненна, вельмі рада. Пры гэтым думаю, што міністэрскі нагрудны знак атрымала не столькі як кіраўнік калектыву, а, у першую чаргу, як арганізатар шматлікіх значных раённых мерапрыемстваў.

Дарэчы, Любоў Пятроўна працуе ў галіне культуры каля 45 гадоў, амаль увесь гэты час прысвечаны Капыльшчыне. Так што яе асабісты ўклад у развіццё творчага патэнцыялу нашага рэгіёну пераацаніць цяжка.

«СП»

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы