Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Двойная радость семьи Байрашевских из Копыля

26.11.2024

Даглядаць адно немаўля нялёгка, а калі на свет з’яўляюцца адразу двое? Як арганізаваць свой час, каб усё паспець, ці лёгка выхоўваць двайнят, калі ў цябе яшчэ ёсць і старэйшая дачка – гэта зведала на сабе мнагадзетная мама з Капыля Алена Байрашэўская

«Віншуем! У вас двойня!» – сказаў Алене Байрашэўскай урач пры чар говым медыцынскім аглядзе. Такое паведамленне было раптоўным і неспадзяваным, але вельмі ўжо чаканым. Старэйшая Анечка ўжо даўно пайшла ў школу і не раз пыталася ў бацькоў, калі ж яны падо раць ёй браціка ці сястрычку. І вось… Калі нарадзіліся Сафія і Марыя, радасць была двайная. Сапраўдныя іспыты на цярпенне і вы трымку чакалі маму наперадзе. Дагледзець двойню, накарміць, вымыць, укласці спаць – гэта не тое, што аднаго. Але ў Алены шмат памочнікаў. Па яе сло вах, у першыя дні вельмі дапамагала свякроў Ала Сулейманаўна (дарэчы, і яна сама, і яе маці такса ма з двайнят), якая ўзяла водпуск, цяпер жа прыяз джае па выхадных. Родная сястра Алены Крысціна працаўладкоўваецца ў сацыяльную службу, а па куль мае вольны час, прыязджае са Старыцы і вы датна спраўляецца з роляй цёці. Вядома ж, вечарам галоўны памочнік – муж Дзмітрый, які хоць і вярта ецца стомлены з працы, але вельмі спяшаецца пагу ляць з малымі. А вось Анечка, як толькі прыходзіць са школы, адразу становіцца маленькай гаспады няй. Дачка таксама дапамагае карміць дзяўчынак сумесямі з бутэлечак. Алена заўважае, што падра стае памочніца, у яе ніколькі няма рэўнасці, што ма лым бацькі ўдзяляюць больш часу. Бывае, з трыма дзецьмі матуля выходзіць на прагулку, пад’язджае з каляскай да магазіна, дае Ані спіс прадуктаў і грошы і адпраўляе ў краму.– Што тычыцца будняў мамы двайнят, то тут ёсць адзін ратунак – рэжым. Строгі, амаль армейскі, – кажа Алена. – Сон – строга па раскладзе, харчаван не і гульні – таксама. Гэта вельмі дапамагае. Я не пагрузілася з галавой у клопат пра дзетак, у час іх сну магу заняцца прыгатаваннем ежы і ўборкай. Хаця, па праўдзе кажучы, самы цяжкі час быў спачат ку. Цяпер становіцца крыху лягчэй. Дачушкі разам забаўляюцца з цацкамі, і я магу займацца дамашнімі справамі. І, вядома ж, памагатыя нас не пакідаюць Выхоўваць двойню цяжка вата і ў матэрыяльным пла не: каляску, санкі, веласіпед трэба набываць двайныя, ложкаў патрэбна два, цацак і канцылярскіх вырабаў – у два разы больш, адзення і абутку – таксама ў квадраце…

З нараджэннем дачушак Байрашэўскія атрымалі ста тус мнагадзетнай сям’і, зараз жа афармляюць дакумен ты на атрыманне сямейна га капіталу, які плануюць патраціць на набыццё жылля.

Навіну аб нараджэнні немаўлят і ператварэнні сям’і ў мнагадзетную цёп ла прынялі ў калектыве райспажыўтаварыстве, дзе працуюць Дзмітрый і Але на – будаўніком і прадаўцом адпаведна. Праўда, нека торыя калегі зайздросцяць Дзмітрыю, што ён жыве нібы ў кветніку, і цікавяцца, ці будуць яны яшчэ «шукаць» хлопчыка. На што бацька адказвае: будзе так, як Бог дасць… Алена Байрашэўская падкрэслівае, што дзякуючы нараджэнню двайнят, яна навучылася быць цярплівай, рабіць адначасова і хутка некалькі спраў, даражыць ча сам і цішынёй. Так што двой ня – гэта не толькі іспыты на вытрымку, але і двайная ра дасць для сям’і.

Автор: Сергей Козел

 «СП»

 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы