Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

В добрый путь, хлеборобы: на Копыльщине «Зажинки» дали старт уборочной-2025

14.07.2025

Сонечнае неба, залатыя нівы, народныя песні і старажытныя абрады — так, па-беларуску каларытна і самабытна, на Капыльшчыне адзначылі традыцыйнае свята хлебаробаў «Зажынкі».

Старажытны рытуал, прасякнуты ідэяй павагі да зямлі, працы і хлеба, здаўна папярэднічаў жніву. Так і цяпер, нягледзячы на шматлікія сучасныя тэхналогіі і «разумную» тэхніку, на Капыльшчыне беражліва захоўваюцца звычаі, што на працягу дзясяткаў гадоў умацоўваюць надзею на добры ўраджай і настройваюць аграрыяў на пазітыўны лад.

Месцам правядзення свята стала ўпрыгожаная пляцоўка на ўскрайку поля ЗАТ «Жыліхава», якая аб’яднала не толькі жыліхаўскіх працаўнікоў, але і шматлікіх гасцей з усяго раёна. На ўрачыстасці прысутнічалі старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Рудакоўскі, першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталь Ракевіч, а таксама члены райвыканкама, кіраўнікі гаспадарак, мясцовыя жыхары. Ганаровае месца было адведзена галоўным героям свята — камбайнерам і механізатарам.

Як павялося спакон вякоў, залатую ніву выйшаў вітаць гаспадар. У ролі яго выступіў Сяргей Пілішчык.

Віншаванні таксама прагучалі ад дырэктара ЗАТ «Жыліхава» Віталя Юхі і благачыннага Капыльскай царкоўнай акругі протаіерэя Сергія Чарнага.
Свята не абышлося без малітвы і асвячэння збожжавай нівы і ўборачнай тэхнікі — каб жняяры мелі поспех у працы, а зямля адплаціла багаццем, без падтрымкі вышэйшых сіл не абыйсціся.

Падчас свята ўсміхалася яркае сонца — добры знак, які прадвяшчае ўрадлівасць. Ці спраўдзіцца гэта прыкмета, пакажа жніво. А пакуль па камандзе «Па машынах!» камбайны, як магутныя караблі, адправіліся ў залацістае мора нівы, каб даць пачатак караваю-2025. Няхай ён будзе важкім і салодкім, поўным сілы зямлі і цяпла працавітых рук! У добры шлях, хлебаробы!

Автор: Оксана Михайловская
«СП»

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы