15 чэрвеня, Копыль /Уласн. iнф./. Ужо стала традыцыяй штомесяц у раёне праводзіць Дні дэпутата. Чарговыя з іх праходзяць з 11 па 13 чэрвеня. Дэпутаты раённага і сельскіх Саветаў сустракаюцца з насельніцтвам, а таксама падчас прыёмаў грамадзян даюць адказы на ўсе хвалюючыя пытанні. Тэма сустрэч – добраўпарадкаванне.
Як адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, народныя выбраннікі тлумачаць правілы ўтрымання тэрыторый індывідуальных домаўладанняў. На жаль, не ўсе жыхары ведаюць, што прылеглыя тэрыторыі неабходна выкошваць па ўсёй даўжыні ўчастка і наводзіць парадак да сярэдзіны дарогі (вуліцы). Дэпутаты яшчэ раз нагадаюць, што нельга выкідваць смецце, бытавыя адходы на вуліцу, складзіраваць там будаўнічыя матэрыялы, дровы і інш. У выпадку невыканання правіл утрымання і патрабаванняў сельскіх Саветаў, народных выбраннікаў, домаўладальнікі могуць атрымаць прадпісанні і штрафы. Акрамя таго, напярэдадні 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў дэпутаты наведаюць ветэранаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, звернуць увагу на навя-дзенне парадку на воінскіх пахаваннях.