Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Жывём цікавым і насычаным жыццём

15.06.2009

15 чэрвеня, Копыль /Уласн. iнф./. У чацвер старшыні пярвічных арганізацый Капыльскай РА рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” былі запрошаны ў райвыканкам на пашыранае пасяджэнне Савета Прэзідыума раённай арганізацыі, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва рэспубліканскай арганізацыі Сяргей Пігараў і Віктар Пакатаў, абласной — Святлана Фёдарава.
Старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыя Сандрозд падвяла вынікі работы за першае паўгоддзе бягучага года. А было зроблена нямала. Актывісты руху прымалі ўдзел у грамадска-палітычных мерапрыемствах, дабрачынных акцыях, што праходзілі на тэрыторыі раёна, прыкладвалі свае намаганні ў добраўпарадкаванні горада і сельскіх населеных пунктаў, помнікаў, брацкіх магіл і пахаванняў ахвяр фашызму. Не былі пакінуты без увагі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, а таксама людзі, якім тэр- мінова была патрэбна дапамога.
Наперадзе задачы не менш важныя і цікавыя. Так, члены “Белай Русі” прымуць удзел у конкурсах на лепшае падвор’е, рэспубліканскіх акцыях “Белая Русь” з любоўю да дзяцей”, “Купляйце беларускае!”, працягнецца і агляд-конкурс на лепшую пярвічную арганізацыю. Не менш важным, як адзначыў у сваім выступленні Сяргей Пігараў, з’яўляецца стварэнне ў сваіх працоўных калектывах такой атмасферы, якая б дапамагла выстаяць падчас сённяшняй няпростай эканамічнай сітуацыі.
Напрыканцы сустрэчы Сяргей Юр’евіч уручыў Падзячныя лісты старшыні РА РГА “Белая Русь” Марыі Сандрозд, намесніку старшыні Але Раеўскай. Былі ўзнагароджаны флагам з сімволікай “Белай Русі” пярвічныя арганізацыі гімназіі № 1 г. Капыля і райвыканкама, а старшыні пярвічак райвыканкама Наталля Лятчэня і Лясноўскай СШ Аксана Юха за актыўную работу заахвочаны грашовымі прэміямі.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы