18 чэрвеня, Копыль /Уласн. iнф./. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 224 ад 30 красавіка 2009 года ў сувязі са святкаваннем 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў матэрыяльную дапамогу атрымалі 276 жыхароў Капыльшчыны, у тым ліку 188 інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны (па 200 тыс. руб.), а таксама сем’і загінуўшых, працаўнікі тылу, блакаднікі Ленінграда, інваліды з дзяцінства з-за ранення, кантузіі і калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд вайны або з іх наступствамі (па 150 тыс. рублёў).
Усяго на выплату дапамогі ветэранам раёна было накіравана 50,8 млн рублёў са сродкаў рэспубліканскага бюджэту.