19 чэрвеня, Копыль /Уласн. iнф./. У мэтах прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму на тэрыторыі Капыльскага раёна, як і ў цэлым па Мінскай вобласці, праводзіцца да 20 чэрвеня комплекс дадатковых мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху веласіпедыстаў. Падчас іх штодзённа будуць выяўляцца ўдзельнікі дарожнага руху, неабазначаныя святлоадбівальнымі элементамі.
АДАІ рэкамендуе веласіпедыстам карыстацца ў цёмны час сутак святлоадбівальнымі камізэлькамі.