23 чэрвеня, Копыль /Соб. инф./. Семежаўская ўчастковая бальніца і Бабаўнянская ўрачэбная амбулаторыя прызнаны пераможцамі сярод адпаведных устаноў аховы здароўя сталічнай вобласці.
Такое рашэнне прыняў Мінаблвыканкам, падводзячы вынікі абласнога агляду сярод арганізацый аховы здароўя, які праходзіў пад дэвізам: “За павышэнне якасці медыцынскай дапамогі і стварэнне аптымальных умоў для развіцця і ўдасканалення аховы здароўя ў Мінскай вобласці”.