24 чэрвеня, Копыль /Уласн. iнф./. Напрыканцы мая на лёгкаатлетычным турніры “Прызы алімпійскіх чэмпіёнаў”, які праходзіў у г. Мінску пад эгідай грамадскага аб’яднання “Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі”, Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання БФСА “Дынама”, у рамках правядзення спаборніцтваў адбыліся дзіцячыя эстафеты 8х50 метраў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел і гадаванцы дашкольных навучальных устаноў Капыльскага раёна. З рук алімпійскіх чэмпіёнаў усе ўдзельнікі эстафеты атрымалі сувеніры, а пераможцы і прызёры — памятныя ўзнагароды.
Днямі на імя старшыні райвыканкама Міхаіла Боды прыйшло пісьмо ад генеральнага сакратара спаборніцтваў, алімпійскай чэмпіёнкі Таццяны Ледаўской, дзе яна выказвае ўдзячнасць аддзелу фізічнай культуры, спорту і турызму Капыльскага райвыканкама за падрыхтоўку і ўдзел дзіцячай эстафетнай каманды раёна.