25 чэрвеня, Копыль /Уласн. iнф./. Працягваецца своеасаблівая “вандроўка” па парафіях абраза Езуса Міласэрнага і рэліквій благаслаўлёнага ксяндза Міхала Сапоцькі, спаведніка святой Фаустыны Кавальскай. Такое рашэнне было прынята Мінска-Магілёўскім Мітрапалітам арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам і Радай святароў архідыяцэзіі.26 і 27 чэрвеня жыхары Капыля і раёна таксама змогуць дакрануцца да вялікай таямніцы Божай любові. У пятніцу, у 18 гадзін, у касцёле св. Пятра і Паўла адбудзецца імша з удзелам архіепіскапа Тадэвуша Кандрусевіча, а ў суботу пасля адарацыі, якая распачнецца ў 10.00, і святой імшы ў 12.00, мы развітаемся з Іконай Езуса Міласэрнага.