13 лiпеня, Копыль /Уласн. iнф./. У рэспубліцы да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў праходзіла дабрачынная акцыя “З любоўю да дзяцей”, якую арганізавалі члены рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Цёплыя словы падчас мерапрыемства гучалі ў адрас матуль, якія нарадзілі дзяцей у знакавы дзень – 3 ліпеня. Аналагічная акцыя прайшла і ў Капылі. Прадстаўнікі РГА “Белая Русь” — старшыня Капыльскай раённай арганізацыі Марыя Сандрозд і намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце Ала Раеўская — наведалі радзільнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы, дзе ўручылі камплекты для нованароджаных маладым мамам Таццяне Галошынай з Ляснога і Наталлі Карпілені з Капыля, у якіх увечары 3 ліпеня з’явіліся на свет два хлопчыкі – адпаведна, Мікіта і Максім.