14 лiпеня, Копыль /Уласн. iнф./. Аблвыканкамам падведзены вынікі штогадовага абласнога спаборніцтва сярод арганізацый, падначаленых мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, і прыватных прадпрымальнікаў за эканомію і беражлівасць.
Яго пераможцамі сталі Капыльскі спецыялізаваны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў і Чэрвеньскі філіял камунальнага унітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам «Мінаблпаліва».
Кожная са згаданых арганізацый - пераможцаў абласнога спаборніцтва - узнагароджана грашовай прэміяй у памеры 10 мільёнаў рублёў.