23 лiпеня, Копыль /Уласн. iнф./. Абласныя “Зажынкі-2009” адбудуцца 25 ліпеня на базе Капыльскага раёна. Месцам правядзення свята першага снапа абрана адкрытае акцыянернае таварыства “Старыца-Агра”, дзе збяруцца прадстаўнікі Мінаблвыканкама і яго структурных падраздзяленняў, кіраўнікі раёнаў вобласці, сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны.
Для ўвагі гасцей і ўдзельнікаў свята будзе прапанавана цікавая праграма, выставы майстроў народнай творчасці “Капыльскі падворак” і сельскагаспадарчай прадукцыі.