23 лiпеня, Копыль /Уласн. iнф./. Так ахарактарызавала, так бы мовіць, стан душы механізатараў і ўсіх занятых на ўборачнай кампаніі галоўны аграном СВК “Ціміразеўскі” Святлана Круковіч.
Старт жніву быў зроблены на рапсавым палетку ля в. Садавічы экіпажамі Сяргея Пяцігорца і Сяргея Шугалея, помочнікамі ў якіх будуць працаваць, адпаведна, Аляксандр Леановіч і Аляксей Капачэўскі. Па ўсім было відаць, што хлопцы рвуцца ў бой, — такое нецярпенне чыталася на іх тварах падчас дзесяціхві- ліннай сустрэчы з членамі раённай агітбрыгады. Яно і не дзіўна — гадамі выпрацавалася звычка на ўборачнай даражыць кожнай хвілінай.
Спадзяванні на будучы ўраджай у гаспадарцы аптымістычныя. Паводле слоў Святланы Круковіч, сёлета павінны атрымаць вынік не горшы за мінулагодні, калі засыпалі ў засекі звыш 23 тысяч тон. Ва ўборцы будзе задзейнічана 13 камбайнаў. Належным чынам арганізаваны ўмовы працы механізатараў: смачныя каларыйныя абеды гатуюць повары ПВУП “Капыльскі каапхарч” у Быстрыцкай сталовай, механізатары маюць магчымасць пасля цяжкага працоўнага дня памыцца ў лазні, штодня падво- дзяцца вынікі іх работы, а ў гонар пераможцаў вывешваецца “Маланка” і падымаецца чырвоны сцяг.
На здымку: А. Капачэўскі, С. Шугалей, С. Пяцігорац, А. Леановіч (СВК “Ціміразеўскі”).