3 жнiўня, Копыль /Уласн. iнф./. Цэнтральны раён горада Мінска не застаўся ўбаку ад уборачнай кампаніі. На Капыльшчыну, з якой падтрымліваюцца цесныя сяброўскія сувязі, накіравана сем аўтамабіляў для адвозкі збожжа. Падчас жніва з розных сталічных прадпрыемстваў і арганізацый будуць працаваць па адным механізатары, токары і электрыку, два зваршчыкі. Інвестары таксама акажуць дапамогу сваім сельскагаспадарчым філіялам ва ўборцы хлеба, бо справа гэта і саўпраўды агульная.