5 жнiўня, Копыль /Уласн. iнф./. У мінулыя выхадныя з ходам жніва на Капыльшчыне знаёміўся старшыня Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Іван Шматко.
Разам з першым намеснікам старшыні райвыканкама начальнікам упраўлення райсельгасхарчу Ірынай Кісляк пабывалі ў ААТ “Старыца-Агра”, дзе ў надзвычай складаных умовах вядзецца ўборка збожжавых.
У СВК “Ціміразеўскі” ўшаноўвалі экіпажы ў складзе Сяргея Пяцігорца і Аляксандра Леановіча, Мікалая і Яўгена Бутрымовічаў, якія першымі ў раёне намалацілі па 1000 тон збожжа. На Цімкавіцкім вытворчым участку ААТ “Клецкі камбікормавы завод” азнаёміліся з ходам здачы збожжа дзяржаве, работай новага ЗСК, мерапрыемствамі па ахове працы. Былі выказаны шэраг заўваг і прапаноў.
Марыя ШЭІНА