5 жнiўня, Копыль /Уласн. iнф./. Сардэчна віншую экіпажы камбайнаў “Лексіён-570” у складзе Сяргея Аляксандравіча Пяцігорца і Аляксандра Адамавіча Леановіча, Мікалая Мікалаевіча і Яўгена Мікалаевіча Бутрымовічаў з СВК “Ціміразеўскі”, Віктара Міхайлавіча і Дзмітрыя Юр’евіча Дарашэвічаў з ААТ “Старыца-Агра”, якія першымі на Капыльшчыне намалацілі па тысячы тон збожжа.
Гэты поспех – узор майстэрства, самаадданай працы, творчага падыходу да справы, высокай адказнасці за лёс ураджаю. Упэўнены, што ўсе экіпажы раёна возьмуць прыклад з лідэраў жніва і ўнясуць свой важкі ўклад у агульны раённы каравай. Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых працоўных дасягненняў на карысць нашай Бацькаўшчыны.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта М. Т. БОДА