Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Жывучая семежаўская жылка

05.08.2009

5 жніўня, Копыль /Уласн. інф./. Па тэмпах уборкі ВСК “Семежава” – бясспрэчны лідэр. На 5 жніўня ўбрана 59,2% ад агульнай плошчы збожжавых і зернебабовых, прырост за апошні дзень склаў 5,5%.

Наша сустрэча з удзельнікамі жніва адбылася ў брыгадзе № 1 на 185-гектарным ячменным палетку, дзе было задзейнічана сем камбайнаў, астатнія тры жалі азімую пшаніцу каля Макран.

5 жніўня, Копыль /Уласн. інф./. Па тэмпах уборкі ВСК “Семежава” – бясспрэчны лідэр. На 5 жніўня ўбрана 59,2% ад агульнай плошчы збожжавых і зернебабовых, прырост за апошні дзень склаў 5,5%.
Наша сустрэча з удзельнікамі жніва адбылася ў брыгадзе № 1 на 185-гектарным ячменным палетку, дзе было задзейнічана сем камбайнаў, астатнія тры жалі азімую пшаніцу каля Макран.
— Да гэтага мы ў асноўным убіралі трыцікале і пшаніцу, — расказвае галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Юрый Зяньковіч. – Але надвор’е ўнесла свае карэктывы, бо на некаторых ячменных палетках назіралася адвальванне коласа ад сцябла. Таму было прынята рашэнне неадкладна ўбіраць ячмень, каб пазбегнуць страт ураджаю.
Мы едзем па ржышчы на УАЗіку агранома да ўборачнай тэхнікі. Адчуванне, нібы коцімся па асфальце: настолькі выраўненыя палеткі. Такой культуры земляробства не перашкаджала б павучыцца некаторым нашым гаспадарнікам. І гэта не аднаго сезона работа. З года ў год тут змяняюць напрамкі ворыва, культывацыі, адным словам выконваюць агратэхнічныя мерапрыемствы, накіраваныя на акультурванне палеткаў, што станоўча ўплывае на якасць сяўбы, догляд пасеваў, уборку.
Аднак нягледзячы на выраўненасць участкаў, і тут сустракаюцца месцы, дзе тэхніцы не ўбіцца. Таму і дзяжурыць на буксіроўцы спецыяльны трактар. На такія пераўвільготненыя летнімі дажджамі плошчы ўдзельнікам уборачнай давядзецца вярнуцца крыху пазней.
Арганізацыя работ у “Семежаве”, як заўсёды, на ўзроўні. У абавязковым парадку ў полі на кожны камбайн па аднаму МАЗу, таму з адвозкай тут няма ніякіх праблем. У гаспадарцы мяркуюць дадаткова падключыць яшчэ дзве адзінкі, якія будуць да- стаўляць збожжа на ток.
Уборачныя палеткі на дадзены момант з’яўляюцца цэнтрам усеагульнай увагі. У полі сустрэнеш у абавязковым парадку прызначанага адказнага, інжынерную службу, якая хоць і агледзела тэхніку перад выхадам у поле, але не лішне пацікавіцца, як працуе яна на працягу дня. Калі што здарыцца, дык непаладкі хутка ліквідуюць, запчастак хапае. Саму тэхналогію ўборкі курыруе галоўны аграном Юрый Зяньковіч. У адсутнасці на той момант старшыні Анатоля Жданені, які ў тэрміновым парадку вырашаў пытанні набыцця ГЗМ, Юрыю Міхайлавічу давялося трымаць адказ на не зусім простае пытанне.
— 48,2 цэнтнера з гектара – ураджайнасць, трэба сказаць, не для “Семежава”. За кошт чаго думаеце выйсці на больш высокі паказчык?
— Ячмень у нас усё ж такі лепшы, чым летась, — адказаў галоўны аграном. — Асобныя ўчасткі даюць і па 60 цэнтнераў з гектара. Стаўку робім таксама на азімую трыцікале. Толькі б надвор’е паспрыяла ўборцы.
Спыніць камбайн аказалася не так проста. Семежаў- ская жылка і тут адчуваецца. Толькі ў абедзенны перапынак, калі ў полі смачна запахла духмяным супам і свежымі катлетамі, удалося пагутарыць з хлебаробамі, сярод якіх знакамітая дынастыя Скамарохаў. Аляксандр працуе на “Лексіёне-530” са сваім сынам Аляксандрам, які вучыцца на агранома ў Мар’інагорскім сельгаскаледжы, а малодшы брат Мікалай узяў у памочнікі Васіля Гардзея. Самы старэйшы ў сям’і Міхаіл працуе ў Слуцку ў электрасетках, а вось яго браты звязалі свой лёс з тутэйшымі мясцінамі, роднай зямлёй, на якой працавалі бацька, дзядуля. Апошні абараняў Радзіму ад лютага ворага і склаў сваю галаву пад Ленінградам у 1942 годзе. Але род Скамарохаў жыве і працягвае вырошчваць хлеб.
Ужо на ўчарашні дзень у Мікалая з памочнікам Васілём Гардзеем намалочана з улікам азімага рапсу 934 тоны, а ў Аляксандра і яго сына – 900 тон.
Не толькі камбайнеры і вадзіцелі шчыруюць у полі. Прасуецца і звозіцца салома. Ужо ўбрана на 370 гектарах. Пад азімую сяўбу ўзарана 150 гектараў, у тым ліку 130 – пад азімы рапс. На 300 гектарах унесены фосфарныя ўгнаенні, на 150 – калійныя. Адным словам, азімая сяўба наступае на пяты жніву, бо таго патрабуюць аптымальныя тэрміны закладкі ўжо новага ўраджаю, а значыць – будучыні.
НА ЗДЫМКУ: М.Скамароха, В. Гардзей, А.Скамароха і яго сын Аляксандр (сядзіць).

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы