Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Не збіцца з наладжанага рытму

19.08.2009

19 жніўня, Копыль /Уласн. інф./. У сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Каменскі” ўборачная выйшла, можна сказаць, на фінішную прамую. На рахунку гаспадаркі больш за 85% убраных плошчаў. Пры добрым надвор’і работы за- сталося дзён на шэсць.

19 жніўня, Копыль /Уласн. інф./. У сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Каменскі” ўборачная выйшла, можна сказаць, на фінішную прамую. На рахунку гаспадаркі больш за 85% убраных плошчаў. Пры добрым надвор’і работы за- сталося дзён на шэсць.
Ва ўборачных работах задзейнічана тры свае адзінкі тэхнікі — два “Дона-1500Б” і “Бізон-110”. Яшчэ адзін “Бізон” на рамонце. Таму даводзіцца прыбягаць да старонняй дапамогі. Пэўны час у гаспадарцы працавалі тры камбайны з мехатрада ААТ “Капыльскі райаграсервіс”, апошнімі днямі — КЗС-10К з аблмехатрада. Брыгадзір паляводчай брыгады Андрэй Бабёр, які з’яўляецца адказным за ход уборачных работ, пагадзіўся, што адна з самых вялікіх праблем для гаспадаркі менавіта адсутнасць дастатковай колькасці ўборачнай тэхнікі. Аднак гэта стараюцца кампенсаваць умелай арганізацыяй работ і стварэннем добрых умоў працы для механізатараў. На працягу ўсёй уборачнай лідэрства трымае сямейны экіпаж Уладзіміра і Аляксандра Жукоў, на рахунку якога амаль 700 тон збажыны. Стараюцца не адставаць ад калег Аляксандр і Сяргей Давідоўскія, Юрый Чабатароў і Сяргей Серакоў. На адвозцы на палетку азімай трыцікале каля МТФ “Асавец”, дзе мы пабывалі, шчыравалі тры МАЗы, якімі кіруюць Мікалай Жук, Яўген Таран, Іван Зяневіч. Дарэчы, на рахунку Івана ўжо 1250 тон перавезенай збажыны, і гэта лепшы рэзультат у гаспадарцы.
Сельгаспрадпрыемства амаль закончыла ўборку насеннай збажыны. Уся яна складзіруецца ў Камені. Як расказаў загадчык цэнтральнага склада Казімір Катанекша, ужо засыпана пад ўраджай 2010 года 78 тон азімай пшаніцы, 220 тон ячменю, 40 тон трыцікале, 26 тон аўса. “Нам засталася толькі яравая пшаніца, — расказвае Казімір Станіслававіч, — і за будучую пасяўную можна не хвалявацца”.
Дарэчы, у гаспадарцы ўжо пасеяна 20 га азімага рапсу. Механізатар Дзмітрый Русаковіч працуе толькі першы сезон, але яго МТЗ-1221 спраўляецца з даручанай работай няблага. Ва ўсякім разе такую ацэнку працы трактарыста даў брыгадзір.
Нельга сказаць, што ўсё проста з дапрацоўкай збажыны. Не можа гаспадарка пакуль пахваліцца сучаснымі магутнымі збожжасушыльнымі комплексамі. Уся нагрузка кладзецца на старэнькія КЗС-10 і СЗК-10. Тым не менш, імкнуцца не збівацца з рытму. Машыністы Аляксей Рачок і Андрэй Рабко, з якімі мы сустрэліся на току, толькі падчас уборачнай дапамагаюць роднай гаспадарцы. Аляксей жыве і працуе ў сталіцы, вучыцца завочна на трэцім курсе аграрна-тэхнічнага універсітэта — будучы галоўны інжынер, як сказаў сам хлопец. А Андрэй сёлета скончыў Нясвіжскі педагагічны каледж, паступіў у Беларускі педагагічны універсітэт імя М. Танка (таксама на завочнае аддзяленне), а працаваць будзе настаўнікам фізічнай культуры на Капыльшчыне. Абодва юнакі не першы год на жніве, а таму вопыту ўжо назапасілі і стараюцца не падводзіць Анатоля Рачка, які з’яўляецца старэйшым у іх звяне. Увесь час на току і Яўген Катанекша. На пасяўной малады чалавек працаваў на трактары МТЗ-82, а на час жніва яго перакінулі на адвозку збажыны. Старэнькі ГАЗ-52 па ўзросце, магчыма, такі ж як і яго гаспадар, тым не менш спраўляецца з нагрузкай.
Тут жа, на збожжавым току, працуе і брыгада з 18 чалавек, якія прыехалі са Столінскага раёна. Цікавімся, як іх прымаюць, ці задаволены бытавымі ўмовамі.
— Мы сюды прыязджаем ужо не першы год, — ахвотна ўступаюць у гутарку жанчыны. — І ведаеце, каб было дрэнна, не вярнуліся б. А так, кормяць добра, і аплата працы прымальная.
На жаль, спадзяванні каменскіх хлебаробаў на спрыяльнае надвор’е перакрэсліла навальніца, якая, вядома ж, не дабавіла добрага настрою. Аднак хочацца думаць, што гэты вымушаны перапынак у рабоце не саб’е з наладжанага рытму, а толькі дабавіць жадання хутчэй справіцца з задачай.
Маргарыта САКОВІЧ
НА ЗДЫМКАХ: 1. Машыністы СЗК-10 Андрэй Рабко і Аляксей Рачок. 2. На палетку Андрэй Бабёр (брыгадзір), камбайнеры Уладзімір і Аляксандр Жукі. Фота аўтара

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы