25 жніўня, Копыль /Уласн. інф./. Падзячным пісьмом міністра сельскай гаспадаркі і харчавання і старшыні Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і грашовай прэміяй за паспяховую добрасумленную працу на жніве адзначаны экіпаж у складзе Сяргея Шугалея і Аляксея Капачэўскага з СВК “Ціміразеўскі”. Уручыў узнагароды намеснік старшыні БРК прафсаюза работнікаў АПК Анатоль Стульба.
А ў рамках абласной акцыі “Маладая Міншчына – за ўраджай!” быў ушанаваны маладзёжны экіпаж у складзе Алега Пяцігорца і Леаніда Логвіна з СВК “Ціміразеўскі”. Яны атрымалі каштоўныя падарункі ад аддзела па справах моладзі аблвыканкама, абкама ГА “БРСМ” і Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.
Сяргей КОЗЕЛ