Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Хлебаробская загартоўка

31.08.2009

31 жніўня, Копыль /Уласн. інф./. Сёлета на Капыльшчыне падчас жніва звыш тысячы тон збожжа намалацілі 62 камбайнавыя экіпажы. Сярод іх – Мікалай і Яўген Бутрымовічы, Сяргей Пяцігорац і Аляксандр Леановіч з СВК “Ціміразеўскі”, якія на “Лексіёнах-570” дасягнулі найвышэйшых вынікаў — 3465 і 3077 тон, адпаведна. На рахунку Сяргея Шугалея і Аляксея Капачэўскага з гэтай жа гаспадаркі, якія таксама працавалі на “Лексіёне-570”, — 2755 тон збожжа новага ўраджаю.

31 жніўня, Копыль /Уласн. інф./. Сёлета на Капыльшчыне падчас жніва звыш тысячы тон збожжа намалацілі 62 камбайнавыя экіпажы. Сярод іх – Мікалай і Яўген Бутрымовічы, Сяргей Пяцігорац і Аляксандр Леановіч з СВК “Ціміразеўскі”, якія на “Лексіёнах-570” дасягнулі найвышэйшых вынікаў — 3465 і 3077 тон, адпаведна. На рахунку Сяргея Шугалея і Аляксея Капачэўскага з гэтай жа гаспадаркі, якія таксама працавалі на “Лексіёне-570”, — 2755 тон збожжа новага ўраджаю. Звыш дзвюх тысяч тон – у Мікалая Скамарохі і Васіля Гардзея з ВСК “Семежава” (“Лексіён-560”), Віктара Пінчука і Валерыя Сідарэнкі з ААТ “Капыльскае” (“Лексіён-540Ц”).
Аляксандр Нераненя (на здымку справа) і Віталь Ёрш з СГФ “Грозава” працавалі на камбайне меншай прадукцыйнасці, чым у лідэраў. Аднак і на “Доне-1500Б” экіпаж убраў 281 гектар і намалаціў 1165 тон збожжа. Па папярэдніх даных гэта лепшы вынік сярод маладых удзельнікаў жніва ў сваёй групе ўборачных машын.
Трэба адзначыць, што Аляксандр і Віталь працуюць сумесна ўжо другі год. Летась таксама былі “тысячнікамі” і сталі пераможцамі раённага спаборніцтва сярод маладзёжных экіпажаў. Самі яны – мясцовыя, нарадзіліся ў Грозаве.
Аляксандр Нераненя ўжо 11 гадоў працуе механізатарам у роднай гаспадарцы. Яго бацька Анатоль Анатольевіч – вадзіцель, а маці Галіна Адамаўна – загадчыца склада ГЗМ. У гэтай сям’і нарадзілася трое хлопцаў, але бліжэйшым да сялянскай працы аказаўся старэйшы Аляксандр, у якога ўжо падрастае свой сын – Уладзік. І хаця яму ўсяго 6 гадоў, хлопчык разумее важнасць справы, якой займаецца  бацька, бо заўсёды з нецярпеннем яго чакае з поля.
Віталь Ёрш працуе майстрам у Слуцкім каледжы перапрацоўчай прамысловасці, але падчас водпуску ідзе памочнікам да Неранені, і разам атрымліваюць добрую хлебаробскую загартоўку.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы