12 кастрычнiка, Копыль /Уласн. iнф./. Адбыўся чарговы выезд маладзёжнага мнагапрофільнага цэнтра ў в. Харытонаўку. Прымеркаваны ён быў да Дня пажылых людзей. Моладзь у майках з эмблемай БРСМ уручыла кветкі людзям сталага ўзросту. Ім, а таксама ўсім жадаючым, была дадзена магчымасць вымераць свой артэрыяльны ціск і скарыстацца паслугамі цырульніка. А самым запамінальным момантам стаў канцэрт, падрыхтаваны выхаванцамі і педагогамі Дзіцячай школы мастацтваў.