Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Да дня маці – ключы ад катэджа

22.10.2009

22 кастрычнiка, Копыль /Уласн. iнф./. Шэраг мерапрыемстваў прайшлі ў раёне ў рамках Тыдня маці. Шмат падарункаў, цёплых слоў было выказана ў адрас дарагіх жанчын. Але такога сюрпрыза, які зрабіла адміністрацыя ААТ «Старыца-Агра», не было, бадай, нідзе.
У мінулую суботу ў Старыцкім СДК адбыўся канцэрт, які арганізавалі работнікі ўстановы культуры сумесна з самадзейнымі артыстамі сельгаспрадпрыемства, вучнямі мясцовай адзінаццацігодкі. Напачатку мерапрыемства са святам матуль павіншаваў намеснік старшыні ААТ «Старыца-Агра» па ідэалагічнай рабоце Анатоль Жылко. Ад гаспадаркі Анатоль Аляксандравіч уручыў каштоўны падарунак Алене Гурбан, сёлета ўдастоенай ордэна Маці, а Зінаідзе Ліннік, якая выхоўвае шасцярых дзяцей, - у дадатак ключы ад катэджа. Словы ўдзячнасці ў адрас жанчын гучалі і ад старшыні Слабада-Кучынскага сельскага Савета дэпутатаў Нэлі Гусевай.
Для любых матуль прагучала шмат лірычных вершаў і вядомых песень, якія разам з артыстамі спявала ўся зала.
Сімвалічна, што новае жыллё для мнагадзетнай сям’і Анатоля і Зінаіды Ліннікаў пабудавана ў вёсцы Андросаўшчына на месцы іх першай сустрэчы, дзе калісьці стаяў сельскі клуб. Вяселле згулялі напярэдадні свята жанчын – 4 сакавіка 1995 года. За чатырнаццаць гадоў сумеснага жыцця на свет з’явіліся трое дачок і трое сыноў. Анатоль працуе паляводам, а Зінаіда да водпуску па доглядзе дзіцяці была жывёлаводам. Заўсёды ў вялікай сям’і жылі дружна, дапамагалі адзін аднаму. Цяпер у Ліннікаў прыемны клопат – зрабіць новы дом утульным на радасць сваім дзецям.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы