Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Новая ферма — новыя рубяжы

17.11.2009

17 лiстапада, Копыль /Уласн. iнф./. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 332 ад 13 чэрвеня 2008 года «Аб будаўніцтве малочнатаварных ферм” у лістападзе мінулага года ў ААТ “Старыца-Агра” распачалося ўзвядзенне новай МТФ у в. Андросаўшчына на 700 галоў. На гэтыя мэты Белаграпрамбанкам і Беларусбанкам былі выдзелены крэдыты ў памеры 13 млрд рублёў.

17 лiстапада, Копыль /Уласн. iнф./. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 332 ад 13 чэрвеня 2008 года «Аб будаўніцтве малочнатаварных ферм” у лістападзе мінулага года ў ААТ “Старыца-Агра” распачалося ўзвядзенне новай МТФ у в. Андросаўшчына на 700 галоў. На гэтыя мэты Белаграпрамбанкам і Беларусбанкам былі выдзелены крэдыты ў памеры 13 млрд рублёў. Менш чым праз год, дзякуючы стараннасці будаўнікоў ДУП “ПМК-194”, жывёлагадоўчы аб’ект быў здадзены і пачаў функцыянаваць.
Ферма пабудавана па найноўшай тэхналогіі: раздача кармоў механізаваная, гноевыдаленне бульдозернае, зманціраваны водапаілкі з падагрэвам, дах накрыты празрыстым шыферам, што дазваляе карыстацца на працягу дня прыродным асвятленнем, вокны закрыты спецыяльнымі энергазберагаючымі шторкамі, у даільнай зале сучаснае пакрыццё падлогі і нават гучыць музыка. У камп’ютэрызаванай даільнай зале ўстаноўлена сучаснае абсталяванне сумеснай італьянска-беларускай фірмы “Унібокс” (коштам 980 млн рублёў), якое дазваляе адначасова даіць 28 кароў, час знаходжання ў цаху даення каля 5 – 6 хвілін. Кожная карова мае электронны чып, дзякуючы якому ў камп’ютэр паступае інфармацыя аб надоі, стане жывёлы, у адпаведнасці з чым ажыццяўляецца за ёй догляд.
Жывёла для ўтрымання падабрана свая, над гэтым у гаспадарцы ўжо мэтанакіравана працуюць трэці год. Яна абавязкова павінна быць аднатыпнай, прычым абязрожанай. Каровы будуць знаходзіцца ў памяшканні круглы год, без выпасу на пашах. Для выгулу пабудаваны забетанаваныя доржнікі. У ААТ “Старыца-Агра” ўжо такое ўтрыманне на трох фермах. З гэтай мэтай прадугледжаны аднатыпны від кармлення: пераважна сянаж і сілас, прычым каровы не губляюць вагу і не атрымліваюць стрэсаў пры перагонах ці змене перыяду ўтрымання. Кармоў сёлета нарыхтавана дастаткова. Напрыклад, назапашана 25 тыс. т сенажу, 16 тыс. т сіласу, каля 2,5 тыс. т кармавых буракоў. Поўнасцю забяспечаны сваімі канцэнтратамі. Акрамя таго, заключаны дагаворы з Клецкім камбікормавым заводам і Барысаўскім камбікормавым камбінатам для набыцця канцэнтратаў для высокаўдойнага статка.
Малочнатаварны комплекс, куды ўваходзіць і раней існуючая ферма, узначальвае Сяргей Чарвякоўскі. Для дастаўкі рабочых закуплены мікрааўтобус. Для працаўнікоў створаны належныя бытавыя ўмовы: маюцца жаночыя і мужчынскія раздзявальні, душавыя, санвузлы, функцыянуе універсальны кацёл для ацяплення. А для работы на камп’ютэрным абсталяванні падабраны падрыхтаваныя спецыялісты.
Такім чынам, на малочнатаварным комплексе “Андросаўшчына” створаны ўсе ўмовы для прадукцыйнай працы і, як лiчыць дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Рудакоўскі, рубеж па надоі малака ў 6000 кг ад каровы сёлета будзе абавязкова пераўзыдзены.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы