Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У ліку лепшых — капыляне

03.02.2010

3 лютага, Капыль /Уласн. iнф./. Прайшлі шэраг абласных спаборніцтваў па зімовых відах спорту, дзе ўдзел прымалі і спартсмены Капыльскага раёна.
Усяго адно ачко аддзяліла капылян (у склад каманды ўваходзілі тры юнакі і тры дзяўчыны 1992 – 1993 г. н.) ад вышэйшай прыступкі п’едэстала гонару на Алімпійскіх днях моладзі па лыжных гонках, у праграму якіх уваходзіў бег класічным і свабодным стылямі. У выніку нашы землякі апынуліся на другім месцы. На першым аказаліся гаспадары спаборніцтваў – каманда Барысаўскага раёна (181 ачко), а трэцімі сталі маладзечанскія лыжнікі.
Больш удалым для капылян стаў старт у абласной спартакіядзе сярод ДЮСШ па лыжных гонках, дзе гонар Капыльшчыны адстойвалі спартсмены 1994 – 1995 г. н. Набраўшы 175 заліковых ачкоў, каманда нашага раёна стала яўным лідэрам спаборніцтва. На другой прыступцы апынуліся  спартсмены з Лагой-скага (149), а на трэцяй – Мядзельскага раёнаў (110 ачкоў).
Падрыхтоўкай лыжнікаў да абласных спаборніцтваў займаліся трэнеры Анатоль Сянюк, Таццяна Сінюк, Алена Анішчанка і Дзмітрый Була, які разам з Дзмітрыем Гурбанам выступалі прадстаўнікамі капыльскіх каманд.
На алімпійскіх днях Мінскай вобласці па біятлоне сярод ДЮСШ, якія прайшлі 29 – 30 студзеня ў гарадскім пасёлку Плешчаніцы, каманда Капыльскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву заняла трэцяе месца.
У асабістым першынстве вылучыліся Максім Некраш і Вераніка Дмітранок, якія ў сваіх групах падняліся на ганаровае трэцяе месца.
У  Капылі прайшлі занальныя абласныя спаборніцтвыпа зімовым мнагаборстве комплексу “Абаронца Айчыны” ў рамках абласной спартакіяды дапрызыўнай і прызыўной моладзі. Упэўненую перамогу святкавалі капыльскія мнагаборцы.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы