Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дзіцячаму аддзяленню — сучасны інтер’ер

11.02.2010

11 лютага, Капыль /Уласн. iнф./. Пасля бягучага рамонту ў звыклым рэжыме пачало функцыянаваць дзіцячае аддзяленне Цэнтральнай раённай бальніцы, якое набыло прывабны, сучасны выгляд. Халодныя сіне-зялёныя фарбы, што пераважалі раней, змянілі цёплыя крэмавыя, светла-жоўтыя, ружовыя колеры. Увогуле, на касметычны рамонт, наладку электра- і сантэхнічнага абсталявання, выкананыя ПМК-98 г. Слуцка і УП “Медык-2003”, было зрасходавана 165 млн рублёў.

Палепшыліся і ўмовы знаходжання для маленькіх хворых, іх матуль: з’явілася гарачае водазабеспячэнне, усталявана душавая кабіна. Для зручнасці ўведзена і дадатковая (платная) паслуга. Дзякуючы ёй матуля за пэўную суму можа знаходзіцца ў аддзяленні побач са сваім дзіцем, якому ўжо споўнілася пяць і больш гадоў. Таксама з’явіліся новыя стэнды – куток для бацькоў, санбюлетэні, дзе можна знайсці карысную інфармацыю па разнастайных праблемных тэмах, звязаных з асабістай гігіенай, здаровым харчаваннем малыша і інш.
У дзень адкрыцця абноўленае дзіцячае аддзяленне наведалі старшыня райвыканкама Міхаіл Бода, старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Сан- дрозд, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Капыль- скага раёна Аляксей Кароль. Разам з галоўным урачом УАЗ “Капыльская ЦРБ” Ірынай Гулевіч, загадчыцай аддзялення Наталляй Нарэйкай, яны пазнаёміліся з інтэр’ерам пакояў для знаходжання, харчавання дзяцей.
Ад імя раённай улады Міхаіл Бода ўручыў Наталлі Нарэйцы дакументы на халадзільнік для дзіцячага аддзялення, а Аляксей Кароль – набор цацак для маленькіх пацыентаў.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы