17 сакавiка, Капыль /Уласн. iнф./. На Капыльшчыне прайшоў раённы агляд-конкурс на лепшы краязнаўчы музей установы адукацыі па патрыятычным выхаванні, прысвечаны 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Конкурс праводзіўся з мэтай пашырэння перадавога вопыту музейнай работы па патрыятычным выхаванні моладзі і насельніцтва, актывізацыі дзейнасці музеяў па ўдасканаленні працы з моладдзю, развіцці новых форм работы з наведвальнікамі, шырокім удзеле музеяў у мерапрыемствах, прысвечаных 65-годдзю Вялікай Перамогі. Узначальвала раённую камісію Ганчар К.М. – старшыня раённага Савета ветэранаў.
Першае месца ў раённым конкурсе заняў краязнаўчы музей Слабадакучынскай СШ, другое месца прысуджана Цімкавіцкай СШ, трэцяе – Песачанскай. Раённы Савет ветэранаў заахвоціў пераможцаў грашовымі прэміямі, адпаведна, І - 200, ІІ - 150, ІІІ - 100 тыс. руб., а аддзел адукацыі райвыканкама ўручыў Дыпломы.