Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Дастойныя прызы фіналістам Рэспублікі

18.03.2010

18 сакавiка, Капыль /Уласн. iнф./. На разнастайных спартыўных мерапрыемствах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў, дзе прымаюць удзел капыляне, заўсёды чакаеш высокіх вынікаў. Прывыкаеш, што ў нашых спартсменаў даволі высокі ўзровень падрыхтоўкі.

18 сакавiка, Капыль /Уласн. iнф./. На разнастайных спартыўных мерапрыемствах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў, дзе прымаюць удзел капыляне, заўсёды чакаеш высокіх вынікаў. Прывыкаеш, што ў нашых спартсменаў даволі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Фізічныя здольнасці, мэтанакіраванасць, пастаянная работа над сабой і, бясспрэчна, добры трэнерскі састаў – складаемыя кожнага поспеху. З зайздросным пастаянствам дасягаюць значных вышынь юныя лёгкаатлеты, якія займаюцца зімовымі відамі спорту.
Апошні поспех – на рахунку юнакоў і дзяўчат у спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне, лыжным спорце і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі “Снежны снайпер”. На абласным этапе капыльская каманда выглядала значна мацней за ўсе астатнія, і ў выніку стала пераможцай. Прычым, перамога была абсалютнай: і малодшая, і старэйшая групы цвёрда замацаваліся на першым радку выніковага пратакола. На гэта і разлічвалі трэнеры Алена Анішчанка, Анатоль Сянюк і Аляксандр Камароўскі, падбіраючы каманду.
Не падкачала тройка нашых “снежных снайпераў”, якая ўвайшла ў склад каманды Міншчыны, і на рэспубліканскіх спаборніцтвах, дзе ганаровым госцем была член жаночай Нацыянальнай зборнай па біятлоне, прызёр чэмпі-янату свету, чэмпіёнка Еўропы Людміла Ананька. Капыляне прынеслі заліковыя ачкі для каманды сталічнай вобласці, якая ў выніку апынулася на другім месцы. Трэба адзначыць, што юныя “зорачкі” Жанна Кандраценя (СШ №2), Марыя Канапелька, Ілля Васілевіч (СШ №3) прадстаўлялі малодшую групу, 1998-1999 гадоў нараджэння.
За высокія дасягненні ў спорце ўдзельнікі атрымалі і дастойныя прызы: трэніровачныя касцюмы, лыжныя камбінезоны, пасведчанні фіналістаў, вымпелы, мяккія цацкі, а пераможцы і прызёры ў дадатак – дыпломы, медалі і кубкі з сімволікай спаборніцтваў.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы