Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Сустракайце аўтаклуб

31.03.2010

31 сакавiка, Капыль /Уласн. iнф./. Аддзелу культуры Капыльскага раёна вельмі пашанцавала: напрыканцы 2009 года ён атрымаў новы аўтобус. Адразу на базе раённага Цэнтра культуры быў створаны аўтаклуб. Цяпер кваліфікаваныя спецыялісты РЦК могуць больш шчыльна супрацоўнічаць са сваімі калегамі ў раёне, многія з якіх не маюць спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры і мастацтва. Кожны чацвер працаўнікі раённага Цэнтра культуры, цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А. Астрэйкі, краязнаўчага музея, раённага Цэнтра ткацтва выязджаюць у сельскія ўстановы культуры, каб на месцы дапамагчы арганізаваць канцэрт, правесці рэпетыцыю, папрацаваць з наведвальнікамі гурткоў і калектываў.
Напярэдадні Дня жанчын з дапамогай аўтаклуба цудоўны святочны канцэрт змог адбыцца ў такой далёкай ад раённага цэнтра вёсцы, як Труханавічы. Вершамі і песнямі радавалі гледачоў удзельнікі мастацкай самадзейнасці Каменскага сельскага клуба — вучні сярэдняй школы, з якой цесна супрацоўнічае гэта ўстанова культуры.
Гледачы выказвалі шчырую падзяку артыстам і вельмі прасілі, каб такія канцэрты адбываліся як мага часцей. Спецыялісты раённага Цэнтра культуры ўпэўнены, што цяпер дзякуючы аўтаклубу, такіх мерапрыемстваў будзе значна больш, і праводзіцца яны будуць у розных установах нашага раёна.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы