Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Адкрыты дыялог

07.04.2010

7 красавiка, Капыль /Уласн. iнф./. Чарговы выезд інфармацыйна-прапагандысцкай групы, якую ўзначальвае старшыня райвыканкама Міхаіл Бода, адбыўся ў МАУП “Доктаравічы”Трэба адзначыць, што за час дзеяння такой формы работы з насельніцтвам склаўся ўжо пэўны парадак: члены ІПГ – кіраўнікі раённых службаў і арганізацый, што забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва, – расказалі вяскоўцам, як наладжана работа ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, гандлёвае і бытавое абслугоўванне, сацыяльная абарона людзей у раёне, засяродзілі ўвагу ўдзельнікаў сустрэчы на неабходнасці выканання дзеючага заканадаўства па навядзенні парадку і пры будаўніцтве на прысядзібным участку.
У сваю чаргу вяскоўцы задалі пытанні, якія іх хвалююць, і атрымалі адказы, як кажуць, з першых вуснаў. У прыватнасці, яны цікавіліся, ці нельга арганізаваць правядзенне фізіяпрацэдуры інгаляцыі на ФАПе, паколькі тут ёсць інгалятар; ці прыедуць да іх на ФАП весці прыём урачы з цэнтральнай раённай бальніцы, як гэта практыкавалася раней; чаму ў мясцовым клубе не праводзяцца дыскатэкі; чаму завозіцца не заўсёды якасны хлеб. Атрымаўся адкрыты дыялог, які дазволіў вырашыць узнятыя пытанні на месцы.
Падводзячы вынікі сустрэчы, старшыня райвыканама праінфармаваў яе ўдзельнікаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў цэлым, адзначыў, як стабільную, работу мясцовага сельгаспрадпрыемства, выказаў надзею, што яго працоўны калектыў у аптымальныя тэрміны з высокай якасцю правядзе вясенне-палявыя работы.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы