Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Медалі — героям Перамогі

21.04.2010

21 красавiка, Капыль /Уласн. iнф./. З кожным годам ветэранаў становіцца ўсё менш. На тварах з’яўляецца больш маршчын, ужо няма той моцы, з якой рукі сціскалі зброю, калі ішлі біць ворага. Але пры кожнай сустрэчы адчуваецца сіла духу, любоў да жыцця, што дапамаглі ім выстаяць і перамагчы ў Вялікай Айчыннай.

21 красавiка, Капыль /Уласн. iнф./. З кожным годам ветэранаў становіцца ўсё менш. На тварах з’яўляецца больш маршчын, ужо няма той моцы, з якой рукі сціскалі зброю, калі ішлі біць ворага. Але пры кожнай сустрэчы адчуваецца сіла духу, любоў да жыцця, што дапамаглі ім выстаяць і перамагчы ў Вялікай Айчыннай.
З нагоды 65-годдзя Перамогі 5 студзеня 2010 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку  ўзнагароджвання юбілейным медалём” “65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”.
Згодна з Палажэннем, медалямі ўзнагароджваюцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя ўзнікі канцлагераў, турмаў, гета і іншых месц прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў перыяд Другой сусветнай вайны. “Ні адзін ветэран Вялікай Айчыннай вайны не павінен быць пакрыўджаны і пакінуты на волю лёсу, - падкрэсліў Прэзідэнт. – Калі раптам вы бачыце, што нехта пакрыўджаны, абдзелены падтрымкай – падкажыце, мы гэта выправім. Ветэраны – гэта наш залаты фонд, крэмень, апора дзяржавы”.
На тэрыторыі Слабада-Кучынскага сельсавета пражывае ўсяго 17 вязняў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
16 красавіка завіталі яны на мерапрыемства, прысвечанае 65-годдзю Перамогі, у мясцовую адзінаццацігодку. З цікавасцю прайшлі ветэраны вёсак Пясочнае, Старыца, Слабада-Кучынка па мясцовым школьным музеі, разглядваючы даволі змястоўную экспазіцыю, дзе значную частку займае і перыяд Вялікай Айчыннай. Пасля ва ўрачыстай абстаноўцы ваенны камісар Капыльскага раёна падпалкоўнік Сяргей Барташэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, старшыня Слабада-Кучынскага сельскага Савета дэпутатаў Нэлі Гусева павіншавалі ветэранаў з надыходзячым святам і ўручылі юбілейныя медалі і пасведчанні. Словы ўдзячнасці за ратны подзвіг гучалі і ад старшынь ветэранскіх арганізацый РСУП “С “Прамень” Леаніда Вілейкі, СГФ “Крыніца” Святланы Астрэйкі.Атрымалі віноўнікі ўрачыстасці і падарункі ад вучняў школы ў выглядзе вершаў і песень ваенна-патрыятычнай тэматыкі. А песні ваеннага ліхалецця разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі спявалі нават усёй залай. Сапраўдным сюрпрызам стала выступленне ветэрана вайны Канстанціна Васільевіча Падоліна, які праспяваў для ўсіх прысутных песню ўласнага сачыненя, напісаную ў гады Вялікай Айчыннай.
Але не ўсе ветэраны здолелі прыехаць у Слабада-Кучынку. Ала Раеўская, Нэлі Гусева і Сяргей Барташэвіч наведалі герояў дома, дзе са словамі ўдзячнасці і ўручылі заслужаныя ўзнагароды.
На  наступны дзень юбілейныя медалі былі ўручаны  20 ветэранам Бабаўнянскага, а ў мінулы панядзелак – 8 героям вайны з Камсамольскага і 7 – Браткаўскага сельскіх Саветаў. А ўвогуле ў Капыльскім раёне юбілейныя медалі атрымаюць 233 чалавекі.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы