Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Заўсёды быць у форме

18.05.2010

18 мая, Капыль /Уласн. iнф./. Трэці раз на Капыльшчыне прайшоў асабіста-камандны чэмпіянат упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама палёгкаатлетычным кросе.

18 мая, Капыль /Уласн. iнф./. Трэці раз на Капыльшчыне прайшоў асабіста-камандны чэмпіянат упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама палёгкаатлетычным кросе. На ўрачыстым адкрыцці, якое адбылося на фізкультурна-аздараўленчым комплексе, удзельнікаў спаборніцтваў віталі начальнік аддзела падрыхтоўкі кадраў упраўлення кадраў УУС Мінаблвыканкама Алег Пугач, яго намеснік Алег Смулькевіч, намеснік начальніка Капыльскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Уладзімір Рудакоўскі. Яны пажадалі камандам паспеху на цяжкіх капыльскіх дыстанцыях.
Далей удзельнікі кросу перамясціліся ў гарадскую зону адпачынку, дзе і адбывалася асноўнае дзейства. Праграма складалася з трох відаў, па выніках якіх падводзіцца агульнакаманднае месца. Дарэчы, за першынство прыехалі змагацца 22 каманды раённых і гарадскіх аддзелаў і ўпраўленняў унутраных спраў Міншчыны.
Першым на дыстанцыю 3000 метраў выйшла маладое пакаленне міліцыянераў. З вялікім адрывам ад бліжэйшых праследавацеляў фінішную лінію перасёк прадстаўнік Мінскага раённага ўпраўлення ўнутраных спраў Ягор Казлоў. Капылянін Дзмітрый Сянюк апынуўся на 10 месцы. Ветэраны ўнутранай службы пераадольвалі адлегласць у 1000 метраў. Больш за палову дыстанцыі група старалася дагнаць Міхаіла Мельнічэнку, які ўзначаліў пелетон (групу спартсменаў). Але прадстаўнік аддзялення ДАІ  Капыльскага РАУС   не пакінуў сапернікам ніводнага шансу.
Самай захапляльнай і відовішчнай стала эстафета 3х1500 м, дзе ў склад каманды ўваходзілі адна жанчына і двое мужчын. Гонар капыльскай міліцыі адстойвалі Наталля Лукша, Андрэй Трублоўскі і Андрэй Буневіч. Пераадолеўшы частку дыстанцыі, кожны ўдзельнік забягаў на стрэльбішча і выконваў тры выстралы па трох мішэнях з пісталета Макарава. За промах налічвалася 20 штрафных секунд. Некаторыя каманды ўмудрыліся зарабіць па 100 і больш такіх секунд. Не завалілі стральбу ў гэтым відзе капыльскія і маладзечанскія міліцыянеры, якія не патрапілі ў мішэнь толькі па адным разе. Але дзякуючы хуткаму бегу найменшы час быў у каманды Мінскага раённага ўпраўлення ўнутраных спраў. Капыляне ў эстафеце сталі чацвёртымі.
Па суме месц “бронзавым” прызёрам стала каманда Любанскага РАУС, “серабро” ўзялі барысаўскія міліцыянеры, а “золата” чэмпіяната апынулася ў капылян.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы