Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Гаспадарка ўласная - праблемы агульныя

27.05.2010

27 мая, Капыль /Уласн. iнф./. Як адзначыла старшыня Капыльскага райсавета дэпутатаў Марыя Сандрозд, праблемы асабістых гаспадарак знаходзяцца на кантролі райвыканкама і райсавета. Сёлета насельніцтва вырошчвае каля 4000 га бульбы, 1500 га збожжавых, агародніну, плады і ягады. У мінулым годзе на 2 т больш, чым у папярэднія, сабрана мёду, павялічваецца пагалоўе свіней, коз і авечак, але памяншаецца кароў.
Праблемы асабістых падсобных гаспадарак  разглядаюцца пасезонна. Паслугі па апрацоўцы  прысядзiбных участкаў аказваюць як мясцовыя сельгаспрадпрыемствы, так і ўладальнікі прыватных мотаблокаў, трактароў, коней.
Наступны этап для ўласных падсобных гаспадарак – нарыхтоўка кармоў. На дадзены момант у раёне налічваецца 1007 кароў. Іх колькасць зменшылася напалову ў параўнанні з пачаткам дзеяння Праграмы развіцця асабістых падсобных гаспадарак (2006 г.). На жаль, насельніцтва ў раёне старэе, але для заахвочвання моладзі да ўтрымання жывёлы даюцца пэўныя магчымасці: штогод усе сельгаспрадпрыемствы ў дастатковай колькасці (1,5 – 2 т) з дастаўкай на дом забяспечваюць сенам. Гаспадаркі перыядычна падкошваюць пашы і выдзяляюць іх непадалёку ад населеных пунктаў. На  пасяджаннях сельвыканкамаў заслуханы кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў з прапановамі аб выдзяленні сенажацей у 2010 годзе. А сельвыканкамы павінны вызначыць парадак выдзялення сенажацей, зацвердзіць аплату за аказаныя паслугі па скошванні і дастаўцы сена, а таксама вывучыць іншыя праблемы насельніцтва.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы