Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Мацнейшы ў Рэспубліцы

01.06.2010

1 чэрвеня, Капыль /Уласн. iнф./. iВучань 11 класа СШ №2 г. Капыля Дзяніс Буракоў стаў пераможцам рэспубліканскай спартакіяды па летнім мнагаборстве “Здароўе”.

Ужо каторы год запар Дзяніс з’яўляецца адным з мацнейшых спартсменаў раёна. Прычым – амаль ва ўсіх відах.

1 чэрвеня, Капыль /Уласн. iнф./. iВучань 11 класа СШ №2 г. Капыля Дзяніс Буракоў стаў пераможцам рэспубліканскай спартакіяды па летнім мнагаборстве “Здароўе”. Ужо каторы год запар Дзяніс з’яўляецца адным з мацнейшых спартсменаў раёна. Прычым – амаль ва ўсіх відах. Асабліва ўдала выступае ён у разнастайных мнагаборствах. Тут, без перабольшвання, юнак недасягальны для сапернікаў не толькі на Капыльшчыне, але нават і ў вобласці.
У бягучым годзе юнак прымаў удзел у шматлікіх спаборніцтвах. У раёне выйграў спартакіяду дапрызыўнай і прызыўной моладзі комплексу  “Абаронца Айчыны”, пасля – і ў вобласці. На рэспубліцы стаў «бронзавым» прызёрам. На апошнім старце, рэспубліканскай спартакіядзе па летнім мнагаборстве “Здароўе” (стральба, плаванне на 100 м, кіданне гранаты, бег 100 і 3000 м) палепшыў усе асабістыя рэкорды. “Сярэбраны” прызёр прайграў Дзянісу каля 30 ачкоў. А гэта, паверце, вельмі многа!
Для Дзяніса, як і  ўсіх выпускнікоў рэспублікі, у суботу прагучаў апошні школьны званок. У планах - паступаць у фізкультурны інстытут. Праўда, пакуль вагаецца, што выбраць – ці лёгкую атлетыку, ці гандбол.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы