Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

У завода ЖБВ новы ўладальнік

02.06.2010

2 чэрвеня, Капыль /Уласн. iнф./. У зале пасяджэнняў райвыканкама адбыўся конкурс па продажы камунальнага вытворчага унітарнага прадпрыемства “Капыльскі завод жалезабетонных вырабаў” як маёмаснага комплексу і права арэнды зямельнага ўчастка, неабходнага для яго абслугоўвання.
Была прадстаўлена адна прапанова на пакупку сумесным таварыствам з абмежаванай адказнасцю “БетонБокс”. У адпаведнасці з дзеючай інструкцыяй аб парадку арганізацыі і правядзення таргоў па продажы аб’ектаў, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці Капыльскага раёна, зацверджанай рашэннем райвыканкама, камісія вырашыла прадаць прадпрыемства прэтэндэнту.
Ужо ў бягучым годзе “БетонБокс” плануе ўкласці 7,8 млрд рублёў інвестыцый. На прадпрыемстве будуць створаны 29 працоўных месц. Профіль вытворчасці застанецца нязменным – выпуск жалезабетонных вырабаў. Для ажыццяўлення праекта плануецца ў першую чаргу абследаваць і пераабсталяваць будынкі, распрацаваць праект рэканструкцыі, выканаць праектаванне і мантаж тэхналагічных ліній, замену ўсіх маставых кранаў, абустроіць дарогі і г. д. Праект плануецца ажыццяўляць са жніўня, а вытворчасць прадукцыі –  з лістапада 2010 г. Аб’ём вытворчасці жалезабетонных вырабаў, таварнага бетону складзе не менш за 60 тыс. м3 у год, а пачынаючы з чацвёртага квартала 2010 г. – каля 600 м3 штомесячна. Прадукцыя “БетонБокс” будзе рэалізоўвацца ў рэгіёнах Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей з перспектывай выхаду на рынкі Расіі і Украіны.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы