Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Раённы конкурс дзіцячага малюнка “Родныя мае мясціны. Як мая душа рвецца туды!..»

18.06.2010

18 чэрвеня, Капыль /Уласн. iнф./. У Капыльскай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся раённы конкурс дзіцячага малюнка “Родныя мае мясціны. Як мая душа рвецца туды!..», прысвечаны 110-й гадавіне з дня нараджэння Кузьмы Чорнага і 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

18 чэрвеня, Капыль /Уласн. iнф./. У Капыльскай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся раённы конкурс дзіцячага малюнка “Родныя мае мясціны. Як мая душа рвецца туды!..», прысвечаны 110-й гадавіне з дня нараджэння Кузьмы Чорнага і 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У конкурсе ўзялі ўдзел навучэнцы Капыльскай і Цімкавіцкай ДШМ, агульнаадукацыйных школ горада і раёна, а таксама выхаванцы раённага Цэнтра дзіцячай творчасці. На выставу было прапанавана больш за 80 работ, выкананых у розных відах тэхнікі: гуаш, графіка, акварэль.
— Арганізатары гэтага мерапрыемства  ставілі перад сабой задачу павысіць узровень інтарэсу хлопчыкаў і дзяўчынак да асобы беларускага празаіка і драматурга Кузьмы Чорнага. Па вялікім рахунку гэтага дабіліся, паколькі перш, чым распачаць работу над малюнкам, кожны з юных мастакоў з цікавасцю чытаў аповесці і апавяданні пісьменніка.
Больш за тры тыдні работы ўдзельнікаў конкурсу дэманстраваліся ў раённым краязнаўчым музеі, дзе з імі маглі пазнаёміцца ўсе жадаючыя. Мяркуецца, што ў будучым яны зоймуць дастойнае месца ў Літаратурным музеі К. Чорнага.
Як і ў кожным спаборніцтве, вызначыліся пераможцы. Першае месца журы прысудзіла Інзе Пятроўскай (работа “Маленькая жанчына”), Уладзіславу Каваліу (“Буры”) і Сяргею Панасчыку (“Як Талаш напужаў воўка”) — выхаванцам выкладчыка Капыльскай ДШМ С. К. Швайбовіч. Другое падзялілі Марыя Була (“На пыльнай дарозе”) і Зарына Пархімовіч (“Матчына бласлаўленне”), якія таксама займаюцца ў Святланы Канстанцінаўны. На трэцяй пазіцыіі апынуліся Вікторыя Коршук з работай “Насцечка” (Капыльская ДШМ, выкладчык Г. А. Нічыпаровіч) і Таццяна Давідовіч (Цімкавіцкая ДШМ, выкладчык К. М. Барысевіч). Прыз глядацкіх сімпатый атрымалі вучаніцы Быстрыцкай СШ Валерыя Давідоўская і Іна Шаравар. Усе пераможцы і прызёры будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі ў дзень святкавання юбілею К. Чорнага — 19 чэрвеня ў аг. Цімкавічы.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы