Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Кнiга жыцця

12.07.2010

12 лiпеня, Капыль /Уласн. iнф./. Спіс доўгажыхароў Капыльшчыны папоўніўся яшчэ адным імем (іх стала 3)  – Алене Антонаўне Сукала з вёскі Навасёлкі Бучацінскага сельскага Савета споўнілася 100 гадоў. Павіншаваць жанчыну з нагоды юбілею сонечным цудоўным днём з кветкамі і падарункамі завіталі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Валянціна Козіч і старшыня Бучацінскага сельвыканкама Віталь Чаркас.

Бабуля сядзела на канапе, усіх прывячала і гаманіла, смяялася і плакала, абласканая такой увагай.
Алена Антонаўна свой век дажывае ў сваёй вёсцы, але ў доме дачкі – Тамары Емяльянаўны, 78-гадовай пенсіянеркі. Двое дзяцей, сямёра ўнукаў і чацвёра праўнукаў – такі жыццёвы здабытак юбіляркі.
— Наша мамачка ўсё жыццё працавала ў калгасе. Як у той песні – арала, касіла, вазіла… І сваю гаспадарку трымала, а галоўнае – не было ў яе душы злосці, яна светлы і харошы чалавек, — расказвала дачка.Яны сядзелі ўдзвюх побач, гаманілі аб нечым, разумеючы адна адну з паўслова: дзве родныя душы, блізкія і шчаслівыя.
Можа, гэта і ёсць, формула даўгалецця – жыць дзеля іншых, усім жадаць дабра. Шчырыя словы падзякі, пажаданне доўгіх гадоў жыцця і моцнага здароўя ўсім прысутным пажадала на развітанне 100-гадовая юбілярка.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы