Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Захаваць традыцыйнае народнае ткацтва

14.07.2010

14 лiпеня, Капыль /Уласн. iнф./. У рамках рэалізацыі сумеснага пілотнага праекта Еўрапейскага Саюза і Праграмы развіцця ААН “Трывалае развіцце на мясцовым узроўні” па ініцыятыве Капыльскага райвыканкама на базе раеннага Цэнтра ткацтва ў аграгарадку Семежава будзе створана “Школа ткачоў”
Адбор праграм праводзіўся на конкурснай аснове. Аформлена і падпісана Дэкларацыя партнерства. Мэта гэтай ініцыятывы- развіцце рамяства і прапаганда ткацтва, як мясцовага віду народнай творчасці, садзейнічанне актыўнаму ўдзелу мясцовых жыхароў у павышэнні  турыстычнай прывабнасці мясцовасці. Праект будзе садзейнічаць прыцягненню  ўвагі да культурных традыцый рэгіену, развіцця рамяства.
Адметнасцю семежаўскага ткацтва заўседы застаюцца знакамітыя і непаўторныя чырвона - белыя ручнікі, выкананыя закладной тэхнікай ткацтва, якая па – мясцоваму называецца “ ў матрушы”. Закладное ткацтва ў пачатку ХХ стагоддзя было ўжо рэдкай з’явай на Беларусі, і толькі ў Семежаве і бліжэйшых весках (Макраны, Лешня, Жыліхава, Гулевічы ) гэтай тэхнікай майстрыхі ткалі ручнікі амаль да 90-х гадоў. Буйны геаметрычны арнамент мае больш за 20 мясцовых назваў.
Такі арнамент з’явіўся тут невыпадкова. Майстры з Семежава вазілі прадаваць свае вырабы не толькі ў бліжэйшыя гарады Слуцк, Нясвіж, Капыль, але па рэках Морач, Случ, Прыпяць, далей па Дняпры плылі ва Украіну, прадавалі свій тавар, закуплялі  мясцовы і вярталіся назад. Менавіта таму ўкраінскія матывы можна сустрэць у семежаўскіх ручніках што ў спалучэнні  з мясцовымі ўзорамі і закладным ткацтвам робяць іх надзвычай адметнымі.
На жаль, зараз традыцыі ткацкага рамяства страчваюць сваю папулярнасць сярод маладога пакалення. Носьбітаў унікальных традыцый народнага ткацтва становіцца ўсе менш. Таму ўзнікла вострая неабходнасць у распрацоўцы і прыняцці мер па перадачы гэтага рамяства маладому пакаленню.
У рамках праграмы па зберажэнні і развіцці народных промыслаў і раместваў у 2005 годзе ў Семежава быў адкрыты раенны Цэнтр ткацтва. Майстры – метадысты ўстановы працуюць  над выпускам сувенірнай прадукцыі, абараняюць гонар раена  на розных фестывалях, святах і конкурсах, вучаць дзяцей свайму майстэрству.
Падчас рэалізацыі новага праекта  для турыстаў і ўсіх зацікаўленых ткацтвам будуць арганізаваны трохдзенныя майстар – класы “Тканыя вырабы сваімі рукамі”, якія пройдуць пад кіраўніцтвам  народнага майстра Беларусі Валянціны Міхайлаўны Кіені. Для падтрымкі зацікаўленасці дзяцей і падлеткаў да гісторыі рэгіену ў мясцовай школе ўводзіцца  цыкл пазакласных заняткаў “Семежавазнаўства”, у тым ліку раздзел “Гісторыя развіцця ткацтва в. Семежава. Асновы ткацтва”. Зараз у раенным Цэнтры ткацтва закончана работа па  абсталяванню вучэбнага класа для заняткаў ткацтвам, праведзены майстар-клас для  вучняў школ Семежаўскага сельсавета.
У рамках ажыццяўлення праграмы “Школа ткачоў” плануецца правядзенне інфармацыйнага семінара для жыхароў данага рэгіена па організацыі агратурызму і патрабаванням да стварэння аграсядзіб.
А ў цэлым праект будзе садзейнічаць развіццю турыстычнай інфраструктуры зяленага маршрута “Міжрэчча Мажы і Морачы”, які будзе праходзіць па тэрыторыі Семежаўскага сельсавета.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы